Міхаіл Пятровіч Пагодзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Пятровіч Пагодзін
руск.: Михаил Петрович Погодин
Michail Pogodin.jpg
Партрэт пэнзля Васіля Перова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (23) лістапада 1800[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (20) снежня 1875[1][2] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, журналіст, філосаф, рэдактар, пісьменнік, выдавец
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Міхаіл Пятровіч Пагодзін (руск.: Михаил Петрович Пагодин, 11 лістапада 1800 — 8 снежня 1875) — расійскі гісторык, публіцыст, празаік і журналіст. Акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук. Вядомы збіральнік рукапісаў і друкаваных кніг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з простай сям’і, бацька быў домаўпраўцам у графа І. П. Салтыкова, Дзед акадэміка быў прыгонным селянінам. З 1814 па 1818 год Пагодзін навучаўся ў Маскоўскай губернскай гімназіі, а з 1818 па 1821 год у Маскоўскім універсітэце па славесным аддзяленні.

У другой палове 1820-х гг. стаўшы сакратаром Таварыства аматараў рускай славеснасці, Пагодзін актыўна займаўся літаратурнай дзейнасцю, унёс прыкметны ўклад у станаўленне рускай аповесці. У 1833 годзе надрукаваў свой пераклад працы чэшскага славіста Добраўскага, у прадмове якога былі звесткі пра выдавецкую дзейнасць Скарыны.

Пагодзін вядомы як заўзяты збіральнік прадметаў даўніны, у яго калекцыі было каля 800 старадрукаваных кніг і 2000 рукапісаў, уключаючы старажытныя граматы і судовыя акты. У 1835 годзе падчас вандраванняў быў набыты фрагмент «Акафісніка» з «Малой падарожнай кніжкі», а ў 1847 годзе на Ніжагародскім кірмашы быў куплены больш поўны экзэмпляр «Акафісніка». З Галіцыі Пагодзіну прыслалі спіс перакладаў Скарыны, нават з тымі, якія ў друкаваных выданнях не захаваліся (3 кнігі «Ездры», Нееміі, Товіт, Прарокаў, першую кнігу Макавеяў). Па звестках бібліёграфа Пагодзіна ў зборы быў і Псалтыр 1517 або 1522 года. У 1852 годзе Мікалай I набыў збор Пагодзіна для дзяржавы, заплаціўшы за яго 150 тысяч рублёў срэбрам. Рукапісы і кнігі былі перададзеныя ў Публічную бібліятэку.

Зноскі