Міхаіл Пятровіч Старыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Пятровіч Старыцкі
Михаил Старицкий.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

2 (14) снежня 1840

Месца нараджэння:

Клешчынцы[d], Q12104697?, Залатаношскі павет[d], Палтаўская губерня[d], Расійская імперыя

Дата смерці:

14 (27) красавіка 1904 (63 гады)

Месца смерці:

Кіеў, Расійская імперыя[1]

Пахаванне:

Байкаўскія могілкі[d]

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Жонка:

Соф'я Вітальеўна Старыцкая[d]

Дзеці:

Mariya Starytska[d], Liudmyla Starytska-Cherniakhivska[d] і Steshenko Oksana[d]

Альма-матар:

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

лібрэтыст, драматург, акцёр, рэжысёр, паэт

Жанр:

п'еса і гістарычны раман[d]

Мова твораў:

украінская мова

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Міхаіл Пятровіч Стары́цкі (укр.: Михайло Петрович Старицький; 14 снежня 1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна27 красавіка 1904) — украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) універсітэтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатральных гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкраінскую прафесійную тэатральную трупу М. Крапіўніцкага, якая ў т.л. гастралявала і на Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар зборніка вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сацыяльна-бытавых п'ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гістарычных драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеадальнай вайны 1648—54 гадоў. Інсцэніраваў творы М. Гогаля, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і інш. На ўкраінскую мову пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Ю. Славацкага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, І. В. Гётэ, Дж. Байрана.

Міхайла Старыцкі — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў музычнаму і мастацкаму афармленню спектакля. Майстэрствам трупы захапляліся Янка Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Францішак Багушэвіч.

На беларускую мову асобныя творы М. Старыцкага пераклаў Э. Валасевіч.

Зноскі

  1. Старицкий Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]