Міхаіл Пятровіч Шкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Пятровіч Шкель
Дата нараджэння 1 сакавіка 1918(1918-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2003
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1979)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі»

Міхаіл Пятровіч Шкель (1 сакавіка 1918 — 2003) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). З 1938 годзе Чырвонаслабодскім раённым ваенным камісарыятам прызваны на службу ў Чырвоную Армію[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на Паўднёвым фронце[1]. У 1953 годзе скончыў Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1960 года працаваў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1963 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і селекцыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па выкарыстанні ўгнаенняў з мэтай павелічэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб і інш. Распрацаваў тэарэтычныя асновы выкарыстання серы ў якасці элемента жыўлення раслін ва ўмовах Беларусі і прапанаваў практычны спосаб выкарыстання серных угнаенняў.

Сярод апублікаванага:

  • Известь и урожай. — Мн., 1969.;
  • Азбука земледельца. — Мн., 1972. (разам з К. І. Доўбанам);
  • Применение серусодержащих удобрений. — Мн., 1979.;
  • Справочник агронома. — Мн., 1982. (у сааўтарстве);
  • Оптимальные параметры плодородия почв. — Мн., 1984. (сааўтарстве).
  • Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]