Міхаіл Піліпавіч Чудакоў
Міхаіл Піліпавіч Чудакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | правазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2010) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Піліпавіч Чудакоў (нар. 25 лютага 1949, Мінск) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (2010), прафесар (2004).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне правазнаўства, 1972; аспірантура, 1977).
Працаваў у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (1996—1997, суддзя), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2012, прафесар кафедры канстытуцыйнага права, у 2002—2012 — загадчык кафедры міжнароднага і параўнальнага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1977—1996, 1997—2000 і з 2013, юрыдычны факультэт, кафедра канстытуцыйнага права, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: канстытуцыйнае права; дыпламатычнае права. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт, празаік, кінасцэнарыст).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2001).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Становление и развитие конституционного процесса в Беларуси (1447—1996 гг.) : диссертация … доктора юридических наук : 12.00.02 : защищена 22.09.2009 : утверждена 03.03.2010 / Чудаков Михаил Филиппович. — Минск, 2009.
- Конституционный процесс в Беларуси (от Привилея Казимира до Конституции Республики Беларусь) / М. Ф. Чудаков. — Минск, 2008.
- Кровавое происшествие в гостинице «Роза ветров» : сборник / М. Ф. Чудаков. — Минск, 1999.
- Опасная луна : стихи / Михаил Чудаков. — Минск, 2002.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чудаков Михаил Филиппович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2013. — Т. 4. — С. 222—223.
- Чудакоў Міхаіл Піліпавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 241.
- Чудакоў Міхаіл Філіпавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 120—121.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Беларусі
- Юрысты СССР
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь