Міхаіл Рыгоравіч Батракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Рыгоравіч Батракоў
Дата нараджэння 5 жніўня 1922(1922-08-05)
Месца нараджэння вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі
Дата смерці 16 студзеня 1945(1945-01-16) (22 гады)
Месца смерці Усходняя Прусія
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19411945
Званне капітан
Камандаваў танкавай ротай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Міхаі́л Рыго́равіч Батрако́ў (5 жніўня 1922, вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — 16 студзеня 1945) — савецкі афіцэр-танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, старшы лейтэнант [1].

Герой Савецкага Саюза (24.3.1945)[2], капітан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 жніўня 1922 года ў вёсцы Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

У Чырвонай арміі з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[2]. Ваяваў на Паўночным Каўказе, Кубані, у Беларусі, Літве, Усходняй Прусіі[2]. У 1943 годзе скончыў Майкопскае Бранятанкавае вучылішча. Сябра ВКП(б) з 1943 года.

Камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады (5-я армія, 3-і Беларускі фронт) старшы лейтэнант Міхаіл Батракоў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Прыбалтыкі.

26 ліпеня 1944 даручанае Батракову танкавае падраздзяленне ў кровапралітным баі прарвала моцна умацаваную абарону праціўніка на правым беразе ракі Нёман каля літоўскага горада Каўнаса. Але ў тыле гітлераўцаў шлях танкістам роты старшага лейтэнанта Міхаіла Батракова заступілі тры дзесяткі танкаў праціўніка. Рота афіцэра-танкіста Батракова адбіла 4 контратакі, знішчыўшы пры гэтым 14 танкаў[2]. Экіпаж танка камандзіра роты старшага лейтэнанта Батракова М. Р. падбіў 5 варожых танкаў[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старшаму лейтэнанту Батракову Міхаілу Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Намеснік камандзіра танкавага батальёна па тэхнічнай частцы 120-й танкавай брыгады капітан Батракоў М. Р. загінуў у баі 16 студзеня 1945 на тэрыторыі Усходняй Прусіі[2]. Пахаваны ў літоўскім горадзе Кібартай[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названыя вуліца ў горадзе Ветцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і школа ў роднай вёсцы Радуга. У Радузе пастаўлены помнік[2]. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

  1. Пасада і воінскае званне на дату прадстаўлення да прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
  2. а б в г д е ё ж Батраков Михаил Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 350.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Рыгоравіч Батракоў на сайце «Героі краіны»