Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў
M. Homutov.jpg
Дата нараджэння 4 ліпеня 1795(1795-07-04)
Месца нараджэння сяло Ніжні Белавомут
Дата смерці 7 ліпеня 1864(1864-07-07) (69 гадоў)
Месца смерці Санкт-Пецярбург
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Род войскаў кавалерыя, казачыя войскі
Гады службы 1844—1864
Званне генерал
Камандаваў Санкт-Пецярбургскі ўланскі полк, 1-я брыг. 4-ы ўланскай дыв., 2-я брыг. 1-ы гвард. кав. дыв., Данское казачае войска
Бітвы/войны Айчынная вайна 1812 года, Замежныя паходы 1813 і 1814 гг., Руска-турэцкая вайна 1828—1829
Узнагароды і прэміі Залатая зброя «За адвагу» (1812), Ордэн Святой Ганны 4-й ст. (1813), Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ст. (1813), Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ст. (1829), Ордэн Святой Ганны 2-й ст. (1829), Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1835), Ордэн Святога Станіслава 1-й ст. (1833), Ордэн Святой Ганны 1-й ст. (1835), Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ст. (1845), Ордэн Белага Арла (1848), Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (1850), Ордэн Святога Уладзіміра 1-й ст. (1859), Ордэн Святога Андрэя Першазванага (1862).

Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў (4 ліпеня 1795 — 7 ліпеня 1864) — рускі генерал, наказной атаман Данскога казачага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе і 27 жніўня 1812 г. выпушчаны карнетам у Лейб-гвардыі Гусарскі полк, у якім удзельнічаў у шматлікіх важных бітвах Айчыннай вайны 1812 года — пры Малаяраслаўцы, Вязьме, Дарогабужы, Красным (19 снежня 1812 узнагароджаны за адзнаку залатой шабляй з надпісам «За адвагу».

Удзельнічаў таксама ў Замежных паходах. У 1826 прызначаны камандзірам Санкт-Пецярбургскага ўланскага палка, з якім удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829; ўдзельнічаў у аблозе і ўзяцці Сілістрыі, блакадзе Шумлы, бітвах пры Кулеўчы і Сліўна, заняцці Адрыанопаля.

З 1829 па 1838 г. Хамутоў паслядоўна быў пры начальніку 5-й уланскай дывізіі, камандзірам 1-й брыгады 4-й уланскай дывізіі, 6-й уланскай дывізіі і, нарэшце, камандзірам адначасова Лейб-гвардыі Гусарскага Яго Вялікасці палка (з 23 верасня 1833 г.) і 2-й брыгады 1-й гвардзейскай лёгкай кавалерыйскай дывізіі (з 27 кастрычніка).

У 1839 г. ён быў прызначаны начальнікам штаба войска Данскога, 6 снежня 1840 узведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1848 быў прызначаны выконваючым абавязкі наказного атамана войска Данскога, а праз некалькі месяцаў зацверджаны ў гэтай пасадзе, прычым апынуўся першым атаманам не данскога паходжання. На гэтай пасадзе быў да 1862 года, калі быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета.

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі. Пахаваны ў Фёдараўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры.