Міхаіл Рыгоравіч Юркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Рыгоравіч Юркевіч
Дата нараджэння 18 студзеня 1928(1928-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2017(2017-12-03) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці правазнавец, сацыёлаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d] (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Рыгоравіч Юркевіч (нар. 18 студзеня 1928, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 3 снежня 2017) — беларускі правазнавец, сацыёлаг. Заслужаны юрыст Беларусi.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 г. скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, потым аспірантуру пры ім. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1955 г. па тэме «Праваздольнасць грамадзяніна СССР па савецкім грамадзянскім праве».

З 1953 г. (з невялікімі перапынкамі) працаваў спачатку ў Мінскім юрыдычным інстытуце, а пасля пераўтварэння яго ў факультэт — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у тым ліку з 1974 па 1978 г. і з 1981 па 1994 г. — загадчыкам кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права. З 1994 г. — прафесар кафедры.

Першы невялікі перапынак у працы на юрыдычным факультэце звязаны з падрыхтоўкай доктарскай дысертацыі. У гэты час М. Р. Юркевіч займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка у аддзеле прававых навук АН БССР (1960—1963). Прычына другога перапынку звязана з тым, што ў 1978 г. ён узначаліў сектар праблем сям’і Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ, а потым — і саму лабараторыю.

Паспяхова сумяшчае навукова-педагагічную дзейнасць з юрыдычнай практычнай і выдавецкай дзейнасцю. Займаўся праблемамі сацыялогіі, сямейнага, працоўнага права, грамадзянскага працэсуальнага і трацейскага судаводства. Фактычна кіраваў працэсамі арганізацыі Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і ўзначальваў яго з моманту стварэння (з красавіка 1994 г. па 2005 г.). Знаходзіцца ў рэкамендацыйным спіску арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда і з’яўляецца членам яго прэзідыума. Галоўны рэдактар створанага ім часопіса «Прамыслова-гандлёвае права» (выдаецца з 1996 г.).

Уваходзіў у састаў групы па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., распрацаваў канцэпцыю новага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны першапачатковы тэкст праекта новага ГПК Рэспублікі Беларусь і праекта Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. «Аб міжнародным арбітражным (трацейскім) судзе». Член савета па абароне дысертацый БДУ, а раней і член спецыялізаванага савета НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку сямі манаграфій і дзесяці калектыўных кніг па праблемах сацыялогіі сям’і, сямейнага права, грамадзянскага працэсуальнага права і працоўнага права.

Падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук у галіне права і сацыялогіі не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы і В’етнаме.

Асноўныя працы: Основания развода по советскому семейному праву. Минск, 1959; Заключение брака по советскому семейному праву. Минск, 1965; Советская семья. Функции и условия стабильности. Минск, 1970; Трудовой коллектив и его руководитель. Минск, 1976; Семья и личность. Минск, 1986; Гражданский процесс БССР : учеб. пособие: в 4 кн. Минск, 1979—1982 (у суаўт.); Трудовое право: учебник. Минск, 1997 (у суаўт., перавыданнi: 2002, 2004, 2006, 2010); Гражданский процесс. Общая часть: учебник. Минск, 2000, 2006 (у суаўт.); Гражданский процесс. Особенная часть: учебник. Минск, 2002, 2007 (у суаўт.); Практикум по гражданскому процессу. Минск, 2000 (у суаўт.); Практикум по хозяйственному процессу. Минск, 2002 (у суаўт.); Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Республики Беларусь. Минск, 2005 (у суаўт.); Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь. Минск, 2000 (у суаўт., перавыданнi: 2003, 2005, 2008, 2014).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943) і Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1996).

Мае нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II ступені (2009), у 2008 г. у намінацыі «Юрыдычныя навукі» ўзнагароджаны вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Фемида», а ў 2009 г. — памятным знакам «Ex lege» ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З’яўляецца ганаровым работнікам юстыцыі (2004), ганаровым работнікам гаспадарчага суда (2005). Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]