Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў
Mikhail Efremov 1.jpg
Дата нараджэння 27 лютага (11 сакавіка) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1942(1942-04-19)[1][2] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Red Army flag.svg СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 3-ці стралковы корпус
12-ы стралковы корпус
Прыволжская ваенная акруга
Забайкальская ваенная акруга
Арлоўская ваенная акруга
Паўночна-Каўказская ваенная акруга
Закаўказская ваенная акруга
21-я армія
Цэнтральны фронт
Бранскі фронт
10-я армія
33-я армія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Герой Расійскай Федэрацыі
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў на Вікісховішчы

Міхаі́л Рыго́равіч Яфрэ́маў (27 лютага (11 сакавіка) 1897 — 19 красавіка 1942) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1940). Герой Расійскай Федэрацыі (31.12.1996, пасмяротна).

У гады грамадзянскай вайны арганізаваў паспяховы рэйд бронецягнікоў на Баку, сталіцу Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што спрыяла хуткаму падзенню АДР і ўсталяванню савецкай улады ў рэспубліцы. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1930), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года: камандуючы 21-й арміяй, Цэнтральным фронтам, войскі якіх у ліпені — жніўні 1941 года абаранялі дняпроўскія рубяжы на гомельскім напрамку (Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, абарона Гомеля). Потым намеснік камандуючага Бранскага фронта, камандуючы 33-й арміяй на Нара-Фамінскім кірунку пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Трагічна загінуў (паводле афіцыйнай версіі — застрэліўся) падчас няўдалага контрнаступлення ў рамках Ржэўска-Вяземскай аперацыі ў 1942 годзе.

Зноскі

  1. Ефремов Михаил Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Mikhail Grigorievich Efremov // TracesOfWar

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]