Міхаіл Саакашвілі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Саакашвілі
груз. მიხეილ სააკაშვილი
President of Georgia Mikheil Saakashvili in Tbilisi, March 22, 2008.jpg
сцяг
10-ы Кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі
30 мая 2015 — 9 лістапада 2016
Папярэднік Ігар Палыця
Пераемнік Саломія Баброўская (в.а.)
Максім Уладзіміравіч Сцяпанаў
сцяг
Дарадца Прэзідэнта Украіны
13 лютага 2015 — 9 лістапада 2016
Прэзідэнт Пётр Парашэнка
сцяг
3-і Прэзідэнт Грузіі
25 студзеня 2004 — 25 лістапада 2007
Папярэднік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
Пераемнік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
20 студзеня 2008 — 17 лістапада 2013
Папярэднік Ніно Бурджанадзэ (в. а.)
Пераемнік Георгій Маргвелашвілі
сцяг
6-ы Міністр юстыцыі Грузіі
Папярэднік Джоні Хецурыяні
Пераемнік Раланд Гілігашвілі
 
Партыя Адзіны нацыянальны рух
Рух новых сіл
Адукацыя Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Школа права Калумбійскага ўніверсітэта
Школа права Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Міжнародны інстытут правоў чалавека
Універсітэт акругі Калумбія
Прафесія Юрыст-міжнароднік
Дзейнасць юрыст, палітык, адвакат, тэлевядучы
Месца працы
Веравызнанне Хрысціянства (грузінскае праваслаўе)
Нараджэнне 21 снежня 1967(1967-12-21)[1][2] (52 гады)
Бацька Нікалоз
Маці Гіулі Аласанія[d]
Жонка Сандра Руфалс[d]
Дзеці сыны: Эдуард і Нікалоз
 
Аўтограф Mikheil Saakashvili Signature.svg
 
Узнагароды

Міхаі́л Саакашві́лі (груз. მიხეილ სააკაშვილი [mɪχɛɪl sɑɑkʼɑʃvɪlɪ]; нар. 21 снежня 1967, Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У пач. 1990-х г. вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.

У 1995—2000 і 2001-03 дэпутат парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 міністр юстыцыі. 3 2001 арганізатар і ліцар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі. Адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў». У лістападзе 2003 узначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4.1.2004 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія. На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі; паводле Канстытуцыі, Міхаіл Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, ён пакінуў Грузію і выляцеў у Брусэль[3]. 4 снежня 2015 прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі[4].

З 13 лютага 2015 па 9 лістапада 2016 — дарадца Прэзідэнта Украіны[5] і старшыня дарадчага міжнароднага савета рэформаў[6]. З 30 мая 2015 да лістапада 2016 старшыня Адэскай абласной адміністрацыі[7].

Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Міхаіл Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвілі[8].

Крымінальны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

23 сакавіка 2014 г. быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 г. чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 г. банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 г. прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жваніі[9].

28 ліпеня 2014 г. Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 г., разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.

1 жніўня 2014 г. Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання[10]. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўнымі[11].

5 студзеня 2018 г. Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы. Гэты прысуд стварае падставы для яго экстрадыцыі з Украіны ў Грузію.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Міхаіл Саакашвілі