Міхаіл Сяргеевіч Орда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Сяргеевіч Орда
 
Адукацыя: Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Дзейнасць: урач
Нараджэнне: 28 верасня 1966(1966-09-28) (51 год)
Дзятлава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР

Міхаіл Сяргеевіч Орда (нарадзіўся 28 верасня 1966, Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 г. слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у радах Савецкай арміі. У 1991 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці ветэрынарны лекар. З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 19921994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (19941997 гг.). З 1997 да 2001 гг. другі сакратар Цэнтральнага камітэту грамадскага аб'яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне.

27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.

25 сакавіка 2003 г. быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ. З лютага 2011 г. уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС[1].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (20002004) па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканняў (20042008). Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламэнце. У 2008 г. абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына, дачку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў
  • Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who's who in Belarus / [Уклад.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч (каардынатар), А. І. Фядута, В. А. Чуйко; Прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 154.

Зноскі