Міхаіл Уладзіміравіч Бутаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Міхаіл Уладзіміравіч Бутаў
Бутов М В.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 жніўня 1964(1964-08-02) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў руская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Уладзіміравіч Бутаў (руск.: Михаи́л Влади́мирович Бу́тов; 2 жніўня 1964, Масква) — рускі пісьменнік, празаік і літаратуразнаўца, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 жніўня 1964 года ў Маскве.

Вучыўся ў Маскве ў школе № 701 і, у 1979—1981 гадах, у школе № 47. Скончыў Маскоўскі электратэхнічны інстытут сувязі.

З 1994 года працуе ў часопісе «Новый мир» рэдактарам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара, з 1998 года — адказны сакратар часопіса. У цяперашні час — першы намеснік галоўнага рэдактара і генеральнага дырэктара часопіса «Новый мир»[1].

Жыве ў Маскве. Мае жонку Веру і сына Мікіту.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў друкавацца ў 1992 годзе ў часопісе «Новый мир». Таксама друкаваўся ў часопісах «Знамя», «Дружба народов», «Октябрь».

Творы Міхаіла Бутава перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, славенскую, кітайскую, карэйская мовы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Изваяние Пана. Рассказы, повесть. — М.: Книжный сад, 1994. — 235 с.
  • Svoбода. Роман. — СПб.: ИНАПРЕСС, 2000. — 261 с.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • прэмія «Рускі Букер» (1999) за раман «Свабода»,
  • прэміі часопіса «Новый мир» за лепшыя матэрыялы 1999 года і 2003 года.
  • прэмія Урада Расійскай Федэрацыі 2015 года ў галіне сродкаў масавай інфармацыі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бутов, Михаил. «Всё, что называется биографией» / М. Бутов // Новый мир. — 2007. — № 12. — С. 150—164.
  • Березин, В. «Протеизм есть примета поиска: „о прозе М. Бутова“» / В. Березин // «Литературная газета». — 1995. — № 35. — С. 4.