Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін
руск.: Михаил Владимирович Мишустин
Mikhail Mishustin (2020-07-09).jpg
сцяг
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
сцяг
з 16 студзеня 2020
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік Дзмітрый Мядзведзеў
 
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць эканаміст, палітык, пісьменнік-дакументаліст
Месца працы
Нараджэнне 3 сакавіка 1966(1966-03-03) (54 гады)
Бацька Уладзімір Маісеевіч Мішусцін[d]
Маці Луіза Міхайлаўна Мішусціна[d]
Жонка Уладлена Юр’еўна Мішусціна[d]
 
Сайт government.ru
 
Узнагароды

Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін (руск.: Михаил Владимирович Мишустин; 3 сакавіка 1966, Масква, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года.

Кіраўнік Федэральнай падатковай службы Расійскай Федэрацыі (2010—2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 сакавіка 1966 года ў Маскве ў сям’і вайскоўца. У 1989 годзе скончыў Маскоўскі станкаінструментальны інстытут. Па адукацыі — інжынер-сістэматэхнік.

У першыя гады пасля развалу СССР займаўся камп’ютарнымі тэхналогіямі, працаваў у «Міжнародным камп’ютарным клубе». У 1998 пераходзіць на працу Дзяржаўную падатковую службу. Доўгі час і пры розных міністрах быў намеснікам міністра па падатках і зборах. У ведамстве ён адказваў за інфарматызацыю. Папрацаваў кіраўніком Раснерухомасці, Федэральнага агенцтва па кіраванні асаблівымі эканамічнымі зонамі.

У 2008 годзе Міхаіл Мішусцін сыходзіць у прыватны сектар. Ён узначальвае кампанію UFG Capital Partners, якая належыць былому міністру фінансаў Расіі Барысу Фёдараву, менавіта яго памочнікам калісьці і ішоў працаваць ва ўрад Мішусцін. Пасля таго, як Фёдараў памёр, Мішусцін зноў вяртаецца на дзяржаўную службу[1].

6 красавіка 2010 года прызначаны кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расійскай Федэрацыі.

15 студзеня 2020 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вылучыў яго кандыдатуру на пасаду Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі пасля адстаўкі Дзмітрыя Мядзведзева. 16 студзеня 2020 года Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм’ера краіны.

Уласнасць і даходы[правіць | правіць зыходнік]

Па падліках выдання «Фонтанка.ру», з 2010 па 2018 гг., калі Міхаіл Мішусцін кіраваў падатковай службай, ён і яго жонка зарабілі амаль 1 млрд руб.[2] Па падліках Фонду барацьбы з карупцыяй, каля 800 млн з іх зарабіла яго жонка[3]. Па дадзеных «Адкрытых медыя», сям’я Мішусціна валодае 2,63 га зямлі ў падмаскоўным пасёлку «Катон Вэй», размешчаным на Міколінай гары на Рублёва-Успенскай шашы і 5 жылымі дамамі на іх, агульнай ацэначным коштам 1,5 млрд руб, аформленымі на «Расійскую Федэрацыю»[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]