Міхаіл Фёдаравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Міхаіл Фёдаравіч
Michail I. Romanov.jpg

цар усяе Русі[d]
27 сакавіка 1613 — 1645
Сумесна з Філарэт
Папярэднік Уладзіслаў Ваза
Пераемнік Аляксей Міхайлавіч

Нараджэнне 12 (22) ліпеня 1596[1][2]
Смерць 13 (23) ліпеня 1645[3] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Філарэт
Маці Ксенія Іванаўна Шастова[d]
Жонка Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d][4], Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d][4], Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d]
Дзеці Аляксей Міхайлавіч[5][6], Ірына Міхайлаўна[d][7], Ганна Міхайлаўна[d][7], Іван Міхайлавіч[d][7], Таццяна Міхайлаўна[d][7], Васіль Міхайлавіч[d][7], Sophie Mikhailovna Romanov[d][7], Pelagia Mikhailovna Romanov[d][7], Eudoxia Mikhailovna Romanov[d][7] і Martha Mikhailovna Romanov[d][7]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манарх
Аўтограф Michael of Russia Signature.svg
Commons-logo.svg Міхаіл Фёдаравіч на Вікісховішчы

Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 159613 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергліся апале. Сыны Мікіты Раманавіча — Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 годзе У 1605 годзе Лжэдзмітрый I, каб на справе даказаць сваяцтва з Раманавымі, вярнуў са ссылкі яшчэ жывых членаў роду. Вярнуліся Фёдар Мікітавіч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфай) і дзецьмі, і Іван Мікітавіч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.

21 лютага 1613 года 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў абраны Земскім саборам на царства, такім чынам стаў родапачынальнікам царскай дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 года Міхаіл каранаваны ва Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзічы з баяр Салтыковых, у 1619-1633 — бацька, патрыярх Філарэт, які вярнуўся з палону і меў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

У царстваванне Міхаіла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір, 1617) і Рэччу Паспалітай (1634), адноўлены адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 гадах пачалася арганізацыя палкоў «новага строю» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 годзе заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.

Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Mikhail Fedorovich Romanov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 13 верасня 2022.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. К. Б.—Р. Алексей Михайлович // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 23–35.
  6. Алексей Михайлович // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 312–313.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 7,8 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]