Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык
Дата нараджэння 2 жніўня 1902(1902-08-02) (120 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта»

Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык (2 жніўня 1902, Мінюны, Слуцкі паветМінская губерня, Расійская імперыя — ?) — гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1921 па 1925 год з’яўляўся студэнтам гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. У 1922—1925 гадах працаваў настаўнікам у сярэняй школе Менска. У 1925—1927 гадах працаваў інспектарам клімавіцкага акруговага аддзела народнай адукацыі Магілёўскай вобласці. У 1927—1928 працаваў загадчыкам мсціслаўскага раённага аддзела народнай адукацыі. З 1928 па 1933 год працаваў загадчыкам Аршанскага гарадскога аддзела народнай адукацыі, а потым дырэктарам рускай чыгуначнай школы, Аршанскага рабочага факультэта. На працягу 1933 года з’яўляўся слухачом Мінскіх курсаў падрыхтоўкі выкладчыкаў ВНУ. З 1933 па 1936 год працаваў выкладчыкам асноў марксізму-ленінізму ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, з 1935 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1936—1939 гадах дырэктар сярэдняй школы Коханава ў Віцебскай вобласці. У 1939—1940 гадах працаваў загадчыкам Віцебскага гарадскога аддзела народнай адукацыі і выкладчыкам Віцебскага педагагічнага інстытута. Пасля эвакуацыі напачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Саратаўскай вобласці.

У перыяд з 1942 па 1946 год знаходзіўся на палітпрацы ў шэрагах Савецкай Арміі. У частках 5-га Данскога казачага корпуса браў удзел у вызваленні Румыніі і Венгрыі.

З 1946 па 1947 год працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы Мінскага педінстытута. 21 красавіка 1947 года быў прызначаны дырэктарам Гомельскага педінстытута ім. В. П. Чкалава і займаў гэту пасаду да 1954 года. З 1954 па 1955 год займаў пасаду дырэктара Баранавіцкага настаўніцкага інстытута. З 1955 па 1956 год працаваў загадчык кафедры асноў марксізму-ленінізму Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.