Міхаіл Фёдаравіч Дзячко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Фёдаравіч Дзячко
сцяг
Міністр унутраных спраў БССР
9 чэрвеня 1953 — 21 ліпеня 1953
Папярэднік: Міхаіл Баскакаў
Пераемнік: Міхаіл Баскакаў
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 1912(1912)
Смерць: 29 кастрычніка 1987(1987-10-29)
 
Ваенная служба
Гады службы: 19301958
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне:
Палкоўнік
Палкоўнік дзяржаўнай бяспекі
 
Узнагароды:
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Міхаі́л Фё́даравіч Дзячко́ (1912, г. Петрыкаў, Мазырскі павет, Мінская губерня — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — савецкі супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, былы міністр унутранных спраў Беларускай ССР, палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і цесляра. Беларус. У КП(б)Б з сакавіка 1939 года (выключаны 25 мая 1959 года Мінскім абкамам КПБ за «парушэнні сацыялістычнай законнасці»).

Навучаўся ў Петрыкаўскай школе 2 ступені, у 1937 годзе скончыў Беларускі інстытут масавага завочнага навучання пры ЦК КП(б)Б.

У 1930 годзе працаваў на пасадах адказнага сакратара Петрыкаўскага гарвыканкама і загадчыка спецчасткай леспрамгаса.

У органах АДПУ-НКУС-НКДБ-МДБ-МУС-КДБ з лістапада 1930 года: у Мазырскім акруговым аддзеле АДПУ-НКУС, Палескім абласным упраўленні НКУС, НКУС БССР. У гады Вялікай Айчынная вайны служыў у органах НКУС Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі.

27 лістапада 1943 года быў адкамандзіраваны ў НКДБ БССР і прызначаны начальнікам аддзела УНКДБ Гомельскай вобласці, з сакавіка 1944 года начальнік 1-га ўпраўлення НКДБ БССР, са студзеня па ліпень 1945 года начальнік штаба Апарата ўпаўнаважаных НКУС па 2-му Беларускаму фронту, да сакавіка 1953 года кіраваў 1-ым і 2-ім упраўленнямі НКДБ-МДБ БССР.

6 красавіка 1953 года быў прызначаны намеснікам міністра унутраных спраў БССР, неўзабаве стаў міністрам, але хутка зноў стаў намеснікам міністра.

15 чэрвеня 1954 года быў прызначаны 1-м намеснікам старшыні КДБ пры СМ БССР. 29 ліпеня 1958 года быў звольнены «па фактах дыскрэдытацыі».

Выведзены з кандыдатаў у члены ЦК КПБ 29 кастрычніка 1958 года «за грубыя парушэнні сацыялістычнай законнасці».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]