Міхаіл Фёдаравіч Заваротны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Фёдаравіч Заваротны
сцяг
Старшыня Магілёўскага прамысловага аблвыканкама
студзень 1963 — снежань 1964
Прэм’ер-міністр: Ціхан Кісялёў
Папярэднік: Глеб Аляксандравіч Крывулін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама
Пераемнік: Васіль Луцкін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама
 
Партыя:
Нараджэнне: 14 лютага 1923(1923-02-14) (96 гадоў)
г. Кіеў
Смерць: 14 снежня 2017(2017-12-14) (94 гады)
 
Узнагароды:

Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Міхаі́л Фё́даравіч Заваро́тны (нар. 14 лютага 1923, Кіеў[1]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Магілёўскага прамысловага аблвыканкама (19631964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1941 года курсантам 1-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча РСЧА пайшоў на фронт. У баях пад Масквой у брыгадзе, дзе ваяваў юны камандзір гарматы Заваротны, амаль нікога не засталося з першапачатковага складу. «Баі былі страшныя, — успамінае Міхаіл Фёдаравіч. — А яшчэ лютыя маразы. У навагоднюю ноч, напрыклад, слупок тэрмометра апусціўся да "мінус" 45 ° С. У баявым разліку я быў і за наводчыка. У рукавіцах працаваць не будзеш, — указальны палец адмарозіў так, што адна костка заставалася»

[2]

.

У канцы 1943 — пачатку 1944 года быў закінуты на тэрыторыю Польшчы, меў званне паручніка Арміі Людовы.

У 1950 годзе скончыў Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Пачаўшы працоўную дзейнасць у Беларускай ССР, за год вырас ад зменнага майстра да галоўнага інжынера абутковай фабрыкі. Яшчэ праз два гады ён быў ужо дырэктар фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» у Віцебску, вывеў прадпрыемства з крызіснага стану.

Зноскі

  1. http://podvignaroda.mil.ru/?#id=1512130378&tab=navDetailManUbil
  2. http://www.economy-law.com/cgi-bin/article.cgi?date=2003/04/29&name=70 Не стареют душой ветераны - Журнал "Директор", №4 (130), апрель 2010

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]