Перайсці да зместу

Міхаіл Фёдаравіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фёдаравіч Пашкевіч
Дата нараджэння 12 жніўня 1939(1939-08-12)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Міхаіл Фёдаравіч Пашке́віч[2] (нар. 2 жніўня 1939) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995).

Нарадзіўся ў вёсцы Зацішша (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць Беларусі). У 1958 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум[3]. Працаваў на Мінскім матацыклетным і веласіпедным заводзе[3]. У 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1972 годзе аспірантуру пры Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. З 1967 года[2] (у 1972—2018 гадах[3]) М. Ф. Пашкевіч у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (сучасны Беларуска-Расійскі ўніверсітэт): прафесар кафедры «Тэхналогія машынабудавання», у 1988—2007 гадах загадчык кафедры, у 1977—1985 гадах — загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў»[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па распрацоўцы і даследаванню новых тыпаў планетарных, шарыкавых і ролікавых механічных перадач, тэхналагічных метадаў павышэння іх тэхнічнага ўзроўню і сродкаў аўтаматычнага кантролю. Аўтар і сааўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаванага:

  • Теоретические и экспериментальные основы проектирования планетарных шариковых и роликовых передач : автореферат дис. … доктора технических наук : 05.02.02. — Минск, 1993. — 48 с. : ил.;
  • Пашкевич М. Ф., Кожуро Л. М., Жолобов А. А., Пашкевич, В. М., Мрочек Ж. А. Технология машиностроения, учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по машиностроительным специальностям, под ред. д-ра техн. наук, проф. М. Ф. Пашкевича — Мн. : Новое знание , 2008. — 477 с.;
  • Пашкевич М. Ф., Жолобов А. А., Шелег В. К., Мрочек Ж. А., Лукашенко В. А. Пашкевич, В. М. Технология машиностроения. Курсовое и дипломное проектирование, учебное пособие для студентов высших учебных заведений по машиностроительным специальностям, под ред. М. Ф. Пашкевича — Минск : Издательство Гревцова, 2010. — 398, [2] с.;
  • Пашкевич М. Ф., Рогачевский Н. И., Бужинский А. И., Рогачевский С. Н. Методика расчета геометрических параметров торцовой червячной передачи // Вестник Белорусско-Российского университета. 2012. № 1 (34).