Міхаіл Шалкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Шалкевіч
Дата нараджэння 18 верасня 1891(1891-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1972

Міхаіл Шалкевіч (18 верасня 18911972) — каталіцкі святар заходняга абраду, рэлігійны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Дубовая Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Мацей і Эва (з дому Усавых) Шалкевічы.

Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі (1911). З 16 верасня 1911 года — студэнт Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Удзельнічаў у працы культурна-асветнага гуртка беларусаў-клерыкаў.

Пасвячоны ў святары 15 жніўня 1915 года. З пачатку душпастырскай дзейнасці шырока звяртаўся да вернікаў з беларускімі казаннямі. Праводзіў на беларускай мове катэхізацыю дзяцей у беларускіх каталіцкіх парафіях. Удзельнік 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24—25 мая 1917 года). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. У 1917—1921 гадах — вікарый, а пазней пробашч у парафіі Мосар Дзісенскага дэканата. Карыстаўся глыбокай павагай парафіян. Быў аднагалосна абраны старшынёй мясцовага валаснога камітэта. З 1922 года служыў пробашчам у парафіі Тракелі Лідскага дэканата. Распаўсюджваў сярод вернікаў і насельніцтва каталіцкую перыёдыку і рэлігійныя кніжныя выданні на беларускай мове.

За культурна-асветную і рэлігійную працу праследаваўся польскімі свецкімі ўладамі. У другой палове 1920-х гадоў быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Пракуратура Віленскага акруговага суда больш за год вяла следства па справе святара Міхаіла Шалкевіча і яго «беларускай прапаганды» (14 красавіка 1926 — 30 верасня 1927), але спыніла з-за недастатковасці фактаў. З канца 1930-х і да пачатку 1950-х гадоў выконваў святарскія абавязкі ў Віленскай архідыяцэзіі. Праследаваўся савецкімі ўладамі. У першай палове 1950-х гадоў выехаў у Польшчу. З 6 красавіка 1959 года — рэзідэнт у парафіі Святога Мікалая ў горадзе Эльблёнгу. У 1960 годзе працаваў адміністратарам рымска-каталіцкага касцёла ў мясцовасці Бянова Мальбарк—Штумскага дэканата Вармінскай дыяцэзіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]