Міхаіл Эдышэравіч Чыяўрэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Міхаіл Эдышэравіч Чыяўрэлі
груз. მიხეილ ჭიაურელი
Михаил Эдишерович Чиаурели.jpg
Дата нараджэння 25 студзеня (6 лютага) 1894[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1974(1974-10-31)[3][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Верыко Анджапарыдзэ
Дзеці Сафіко Чыяўрэлі і Атар Чыяўрэлі[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык, тэатральны рэжысёр, мастак, мастак-мультыплікатар, сцэнограф, педагог, скульптар
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
IMDb ID 0157102

Міхаіл Эдышэравіч Чыяўрэлі (груз. მიხეილ ჭიაურელი; 25 студзеня [6 лютага] 1894, Тыфліс, Расійская імперыя — 31 кастрычніка 1974, Тбілісі) — грузінскі кінаакцёр, рэжысёр тэатра, кіно, мультыплікацыі, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, скульптар, педагог; народны артыст СССР (1948). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1947, 1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1921 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі Тэатра рэвалюцыйнай сатыры пры Грузінскім аддзяленні РОСТ. З 1922 па 1924 гады жыў у Германіі, дзе займаўся ў скульптурных майстэрнях, пасля чаго з 1924 па 1926 гады працаваў як скульптар у Тыфлісе (аўтар першай скульптуры У. Леніна ў Грузіі).

З 1926 па 1928 гады — акцёр і рэжысёр «Рабочага тэатра», «Чырвонага тэатра» пры Пралеткульце. З 1926 па 1941 гады — рэжысёр і мастацкі кіраўнік арганізаванага ім у 1934 годзе сумесна з Давідам Дзнеладзэ Грузінскага тэатра музычнай камедыі імя В. Абашыдзэ на базе перасоўнага музычна-драматычнага тэатра «Кааптэатр», які існаваў з 1926 года.

З 1928 года — рэжысёр трэста АТ «Дзяржкінапрам Грузіі» (з 1938 — Тбіліская кінастудыя, цяпер — «Грузія-фільм»), з 1940 года — мастацкі кіраўнік гэтай студыі. У 1946—1955 гадах — рэжысёр кінастудыі «Масфільм», у 1955—1957 гадах — Свярдлоўскай кінастудыі. Выкладаў у кінаакцёрскай школе пры Тбіліскай кінастудыі, у 1950—1960 гадах — педагог УДІКа (Масква) (з 1951 — прафесар).

Член УКП(б) з 1940 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-3 скліканняў (1937—1954). Памёр 31 кастрычніка 1974 года на 81-м годзе жыцця ў Тбілісі. Пахаваны ў Пантэоне дзеячаў грузінскай культуры на гары Мтацмінда.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Mihail Čiaureli // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. а б в Чиаурели Михаил Эдишерович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]