Міхаіл Якаўлевіч Гулько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Якаўлевіч Гулько
Дата нараджэння 20 снежня 1918(1918-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1990
Альма-матар
Месца працы
Член у

Міхаіл Якаўлевіч Гулько (20 снежня 1918, Адэса — ?) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 г. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, Алматы, з 1965 года — кіраўнік майстэрні, галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны
Праект пасёлка будаўнікоў у раёне Танкавай вуліцы. 1947

Асноўныя працы: будынак Белпрампраекта ў Мінску (1953), Палац культуры і жылы дом моладзі ў г. Кара-Тау Казахскай ССР (1963), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, школ і дашкольных устаноў (1967), шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны (1971, у аўтарскім калектыве з У. Крывашэевым), санаторый «Бярэзіна» ў Барысаве (1980, у аўтарскім калектыве), спальны корпус і сталовая санаторыя «Беларусь» у Сочы (1975).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]