Міхаіл (Галубовіч)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал (Галубовіч)

Міхаі́л (у свеце Галубовіч; 1800, Літоўская губерня — 18 сакавіка 1881) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую галоўную семінарыю. З 1828 выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, потым служыў у Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, быў архімандрытам Быценскага кляштара базыльян.

На Полацкім царкоўным саборы 1839 г. разам з іншым вышэйшым духавенствам падпісаў Саборны акт аб скасаванні Берасцейскай уніі 1596 г. і далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўя.

З 1839 г. вікарны епіскап пінскі (з 1840 г. брэсцкі), з 1848 г. епіскап, у 1853—68 гг. архіепіскап мінскі.

Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізіса для былых уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рускую мову.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл (у свеце Галубовіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 479—480.
  • Міхаіл (у свеце Галубовіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
  • Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы. Мінск. 29 кастрычніка; 5 лістапада 1998.