Міхаіл I Камнін Дука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл I Камнін Дука
Μιχαήλ Κομνηνός Δούκας
Міхаіл I Камнін Дука
Цар эпірскі
1205 — 1215
Пераемнік Феадор Камнін Дука
 
Дзейнасць патрыярх
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1215(1215)
Род Камніны Дукі
Бацька Іаан Дука
Дзеці Канстанцін Камнін Дука,
Феадора Камніна Дука,
Марыя Камніна Дукіня,
Міхаіл II Камнін Дука 

Міхаіл I Камнін Дука (грэч.: Μιχαήλ Κομνηνός Δούκας; пам. 1215), якога часта памылкова называюць Міхаілам Ангелам — заснавальнік Эпірскага царства, які кіраваў ім з 1205 па 1215 года.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл быў незаконным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Анелаў, Дукаў і Камнінаў[1].

Да 1204 года Міхаіл паспеў пабываць губернатарам малаазійскай фемы Меласы і Меланаўдыян, але ў 1201 годзе перабег у Канійскі султанат, адкуль праводзіў спусташальныя набегі на сваю радзіму[2].

Здабыццё ўлады[правіць | правіць зыходнік]

У 1204 годзе, пасля ўзяцця Канстанцінопаля крыжакамі, Дука трапіў у світу Баніфацыя Манферацкага. Той атрымаў у сваё валоданне каралеўства Фесалонікі і Грэцыю. Па яго даручэнні ён адправіўся ў фему Нікопаліс, дзе мясцовыя архонты паўсталі супраць яе намесніка Сенекарыма. Той неўзабаве памёр, а Міхаіл ажаніўся з яго ўдавой (ці дачкой), тым самым стаўшы гаспадаром Эпіра[2].

У рэгіён знаходзілася мноства бежанцаў з Канстанцінопаля, Фесаліі і Пелапанеса, але на ніве збавіцеля рамеяў у Міхаіла з'явіўся канкурэнт. У Малой Азіі з'явілася Нікейская імперыя, главу якой Феадора I Ласкарыса падтрымліваў канстанцінопальскі патрыярх Іаан X Каматыр. Нягледзячы на супярэчнасці, нікеец адпусціў да Міхаіла яго брата Феадора, які пакляўся ў вернасці як самаму імператару, так і яго нашчадкам[1].

Дзяржавы, якія ўзніклі пасля захопу Канстанцінопаля ў 1204 годзе

Камнін аказваў сур'ёзнае супраціўленне нападам Баніфацыя, і выдаў сваю дачку за брата імператара Раманіі Генрыха Фландрскага. Варта адзначыць, што гэты крок не перашкодзіў яму заставацца ворагам лацінян. У 1210 годзе валадар Эпіра разам з венецыянцамі напаў на Фесалонікі, але Генрых змог адваяваць горад, і вымусіў Міхаіла заключыць саюз[2].

Міхаіл пачаў захоп стратэгічна важных гарадоў: у 1212 годзе ад лацінян быў вычышчаны фесалійскі горад Ларыса, у 1214 годзе венецыянцы страцілі Дырахій і Корфу. Таксама былі заняты порты ў Карынфскім заліве. У 1215 годзе Дука пачаў вайну супраць Сербіі, выступіўшы на баку Лацінскай імперыі і Другога балгарскага царства, але быў зарэзаны ва ўласнай пасцелі адным са слуг. Прастол яго царства перайшоў па спадчыне да яго брата Феадора Камніна Дукі[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл I ажаніўся з дачкой, паводле іншай версіі — жонкай, намесніка фемы Нікопаліс Сенекарыма:

  • Канстанцін Камнін Дука, які памёр маладым.
  • Феадора Камніна Дука.
  • Марыя Камніна Дукіня — жонка Канстанціна Мелісіна.

Ад другой жонкі, чыё імя невядома, у Міхаіла было прынамсі адно дзіця:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]