Міхельсдорф (Кам)
| Раён горада | |
| Міхельсдорф | |
|---|---|
| ням.: Michelsdorf | |
| 49°12′51″ пн. ш. 12°37′58″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Зямля | Баварыя |
| Акруга | Верхні Пфальц |
| Раён | Кам |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Раён горада з | 1972 |
| Плошча | 0.57 км² |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 940 чалавек (2011) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +49 9971 |
| Паштовы індэкс | 93413 |
| Аўтамабільны код | CHA |
| Паказаць/схаваць карты | |
Міхельсдорф (ням.: Michelsdorf) — раён горада Кам у акрузе Верхні Пфальц, зямля Баварыя, Германія. Знаходзіцца ў прыродным парку «Верхні Баварскі Лес» (Oberer Bayerischer Wald). У 1946—1949 гадах тут размяшчаўся буйны лагер для перамешчаных асоб, які стаў значным асяродкам беларускай эміграцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Міхельсдорф першапачаткова ўваходзіў у склад абшчыны Альтэнмаркт, створанай у 1818 годзе. 1 студзеня 1972 года ў ходзе адміністрацыйнай рэформы разам з Альтэнмарктам быў уключаны ў склад горада Кам[1].
Лагер перамешчаных асоб
[правіць | правіць зыходнік]У пасляваенныя гады ў Міхельсдорфе размяшчаўся лагер для перамешчаных асоб (ДП). Ён быў афіцыйна адкрыты 20 жніўня 1946 года на месцы былога вайсковага аэрадрома каля вёскі, дзе знаходзіліся драўляныя баракі. Па стане на 31 кастрычніка 1947 года ў лагеры пражывала 550 чалавек розных нацыянальнасцей, у тым ліку рускія, палякі, украінцы і беларусы[2].
Беларуская група (каля 500 чалавек) была перавезена сюды 27 ліпеня 1946 года з Рэгенсбурга. Умовы пражывання ў старых бараках былі горшыя за рэгенсбургскія кватэры: людзі жылі ў адным пакоі па некалькі сем’яў, аднак беларуская супольнасць хутка наладзіла грамадскае і культурнае жыццё[3].
У лагеры дзейнічалі беларуская адміністрацыя і паліцыя. Адзін з баракаў быў пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. Актыўна працавалі навучальныя ўстановы, якія пераехалі разам з жыхарамі з Рэгенсбурга: дзіцячы садок, пачатковая школа і Беларуская гімназія імя Янкі Купалы (да 1947 года — Першая беларуская гімназія). Дырэктарам гімназіі быў доктар Аляксандр Орса. Пры гімназіі дзейнічалі літаратурны, драматычны і спартыўны гурткі, выдаваўся часопіс «У вырай»[3].

Міхельсдорф стаў цэнтрам беларускага скаўцкага руху. Тут базаваўся 1-ы Сцяг беларускіх скаўтаў імя Кастуся Каліноўскага. Скаўты арганізавалі выдавецкую суполку «Крыніца», якая друкавала падручнікі і скаўцкія часопісы («Напагатове», «Скаўцкі спадарожнік»). Адным з кіраўнікоў скаўцкай адзінкі «Баварыя» быў Вітаўт Кіпель[3].
4 кастрычніка 1948 года ў сувязі з рэарганізацыяй лагераў частка беларусаў разам з гімназіяй была перавезена ў Віндзішбергердорф, астатнія заставаліся ў Міхельсдорфе да чэрвеня 1949 года, пасля чаго былі перавезены ў Бакнанг (Вюртэмберг). Лагер быў канчаткова закрыты 19 мая 1949 года[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Дзевы Марыі (ням.: Marienkapelle Auf der Altern).
- Жылы дом па адрасе Laichstätter Weg 8 — помнік архітэктуры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wilhelm Volkert (Hrsg.) (1983). Handbuch der bayerischen Ämter, Gemeinden und Gerichte 1799–1980. München: C. H. Beck. p. 439. ISBN 3-406-09669-7.
- ↑ а б Michelsdorf (Kreis Cham) (ням.). its-arolsen.org. Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ а б в Вініцкі 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Германіі ў 1939—1951 гадох. — Мінск: Тэхналогія, 1994. — 233 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхельсдорф (Кам)