Міхр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхр
Міфалогія армянская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Aramazd[d]
Браты і сёстры Анаіт і Nane[d]
У іншых культурах Мітра

Міхр, Мгер, Мхер (арм.: Միհր ад пехл. Mihr «Мітра») — у старажытнаармянскай міфалогіі бог Сонца, нябеснага святла і справядлівасці. Сын Арамазда, брат Анаіт і Нанэ.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У армянскім эпасе «Сасна црэр» («Давід Сасунскі») ёсць два персанажы з такім імем — Мгер (Міхр) Старэйшы і Міхр Малодшы (унук папярэдняга, сын Давіда Сасунскага). Згодна армянскай міфалагічнай традыцыі Михр здзяйсняе шэраг вычынаў, ваюе з ільвом, які забівае мірных жыхароў, ратуе ад паводкі горад Джазіру, скідаючы ў раку скалу, якая дзеліць яе на рукавы і змагаецца з несправядлівасцю ў свеце. Міхр Малодшы, сустракаючыся са сваім бацькам Давідам, ваюе з ім, не ведаючы, што гэта яго бацька, і перамагае яго. Зняважаны Давід кляне Міхра, выракаючы яго на бяздзетнасць і няшчасце. Міхру, такім чынам, не ўдаецца перамагчы несправядлівасць, зямля перастае трымаць яго і яго каня, і ён гразне ў зямлі. Параіўшыся з магіламі сваіх бацькоў, Міхр чуе іх запавет чакаць наступу справядлівасці ў скале. Міхр б'е па скале мячом, яна расступаецца, упускаючы Міхра і яго каня. Далей, з рознай перыядычнасцю ў залежнасці ад версіі (2 разы ў год ці штосуботу) Міхр выходзіць са скалы і правярае, ці наступіў справядлівы мір. Калі гэта здарыцца, то Міхр зможа пакінуць скалу назаўжды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абегян М. История древнеармянской литературы. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1975. — 3 000 экз.
  • Орбели И.А. Армянский героический эпос. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1956.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Михр // Мифологическая энциклопеди