Шапка дыяметрам 2-4 см, званочкавая, радыяльна-трубчастая, шаравата-бурая, з няроўным краем. Мякаць тонкая, светла-шараватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія, рэдкія, белыя або ружаватыя. Ножка пустая, гладкая; уверсе белая, данізу аднаго колеру з шапкай.
Расце на пнях і ламаччы. На Беларусі пладаносіць у ліпені-жніўні.