Мічыганскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мічыганскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Michigan (UM)
Дэвіз лац.: Artes, Scientia, Veritas
(Мастацтва, Веды, Праўда)
Заснаваны ў 1817
Тып Універсітэт штата
Прэзідэнт Мэры Сью Колман
Месца размяшчэння Эн Арбар, Мічыган, ЗША
Кампус Гарадскі
Бакалаўраў 41 042
Магістраў і дактароў 14 959
Выкладчыкаў 6 237
Колер Расамаха
Афіцыйны сайт http://www.umich.edu

Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan; часта скарачаецца да U of M) — публічны (дзяржаўны) універсітэт, размешчаны ў горадзе Эн Арбар у штаце Мічыган, ЗША. Заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце, але праз дваццаць гадоў (у 1837 годзе) пераехаў у Эн Арбор.

Універсітэт з'яўляецца самым старым у штаце і мае два дадатковыя кампусы, размешчаныя ў Дырбарне і ва Флінце. Мічыганскі ўніверсітэт знакаміты сваёй якаснай вучобай і ўваходзіць у склад васьмі «публічных плюшчоў» (англ.: Public Ivies). Універсітэт мае больш 460.000 жывых выпускнікоў — адна з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў з аднаго універсітэта ў свеце. Мічыганскі ўніверсітэт лічыцца адным з вядучых навучальных і навуковых цэнтраў ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]