Мішэль Барнье
Мішэль Барнье | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Michel Barnier | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 студзеня 1951[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Бацька | Жан Барнье[d] | ||||||
Маці | Дэніс Барнье[d] | ||||||
Жонка | Ізабэль Альтмаер[d][3] | ||||||
Дзеці | Нікаля Барнье[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мішэль Барнье (фр.: Michel Barnier, нар. 9 студзеня 1951[1][2][…], Ла-Тронш[d]) — французскі кансерватыўны палітык. Міністр замежных спраў Францыі з 31 сакавіка 2004 па 5 чэрвеня 2005 года. Еўрапейскі камісар па ўнутраным гандлі з 9 лютага 2010 года. Прэм’ер-міністр Францыі з 5 верасня 2024 года па 13 снежня 2025 года.
Быў сябрам шэрагу партый галісцкага кола (UDR, RR, UMP і Рэспубліканцы), займаў некалькі пасад ва ўрадзе Францыі, у тым ліку міністра аховы навакольнага асяроддзя з 1993 па 1995 год, дзяржаўнага міністра па справах Еўропы з 1995 па 1997 год, міністра замежных спраў з 2004 па 2005 год, міністра сельскай гаспадаркі і рыбалоўства з 2007 па 2009 год.
На ўзроўні Еўрапейскага саюза быў еўракамісарам па ўнутраным рынку і паслугах з 2010 па 2014 год і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай народнай партыі з 2010 па 2015 год. З кастрычніка 2016 года па лістапад 2019 года быў галоўным перамоўшчыкам ад ЕС у Мэтавой групе па падрыхтоўцы і правядзенні перамоваў са Злучаным Каралеўствам у адпаведнасці з артыкулам 50 Дамовы аб Еўрапейскім саюзе, затым з 2019 па 2021 год кіраўніком Мэтавай групы Еўрапейскай камісіі па сувязях са Злучаным Каралеўствам.
У жніўні 2021 года абвясціў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Францыі на выбарах 2022 года, але яму не ўдалося атрымаць дастатковую падтрымку на кангрэсе рэспубліканцаў у 2021 годзе.
5 верасня 2024 года прэзідэнт Эманюэль Макрон прызначыў яго Прэм'ер-міністрам Францыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Michel Barnier // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Michel Barnier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Média P. Isabelle Altmayer-Barnier Праверана 5 верасня 2024.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мішэль Барнье
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Ла-Троншы
- Члены Саюза за народны рух
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага ордэна Сельскагаспадарчых заслуг
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Францыі
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Міністры замежных спраў Францыі
- Міністры сельскай гаспадаркі Францыі
- Міністры экалогіі Францыі
- Еўрапейскія камісары