Перайсці да зместу

Мішэль Дэварэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Дэварэ
фр.: Michel Devoret
Дата нараджэння 5 сакавіка 1953(1953-03-05) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Анры Дэварэ (фр.: Michel Henri Devoret ; нар. 5 сакавіка 1953(1953-03-05), Парыж) — французскі Фізік, прафесар прыкладной фізікі ў Ельскім універсітэце. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2025).

Нарадзіўся ў Парыжы. Скончыў Télécom Paris у 1975 годзе. Атрымаў ступень кандыдата навук ва Універсітэце Парыж-Поўдзень у 1982 годзе, працаваў у групе малекулярнай квантавай фізікі ў Парыжы. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў у лабараторыі Джона Кларка над макраскапічным тунэльным эфектам.

Яго даследаванні прысвечаны фізіцы цвёрдага цела і фізіцы кандэнсаванага стану.

У 2013 годзе атрымаў прэмію Джона Бэла.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2025 года «за адкрыццё макраскапічнага квантавамеханічнага тунэлявання і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».