Мішэль Каломб
Мішэль Каломб | |
---|---|
фр.: Michel Colombe | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1430[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1515 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Уплыў | Antoine Le Moiturier[d] |
Уплыў на | Guillaume Regnault[d] |
![]() |
Мішэль Каломб (фр.: Michel Colombe; каля 1430, Брэтань, Францыя — пасля 1512) — французскі скульптар. Буйнейшы майстар другой паловы XV — пачатку XVI ст.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у Туры і Нанце. З яго дзейнасцю звязаны першыя этапы развіцця французскай рэнесанснай скульптуры.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
М. Каломб па-свойму выкарыстоўваў культуру італьянскага Адраджэння, уводзіў антычныя матывы ў пластыку сваіх твораў і, што больш важна, ствараў новыя па змесце і форме вобразы. Менавіта такой работай з'яўляецца рэльеф «Святы Георгій перамагае дракона» (1508—09), акаймаваны вытанчаным рэнесансным арнаментам. У строгіх формах скульптар перадае парыў каня, рашучасць і сілу конніка, які ўступіў у бой з пачварай.
Стварыў тып надмагілля, у якім знайшлі ўвасабленне стаічныя адносіны асобы да смерці і праслаўленне дабрачыннасці нябожчыка. Асабліва яскрава гэтыя рысы адлюстраваліся ў мемарыяльным помніку герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа (1502—07, сабор у Нанце). Побач з яшчэ гатычным характарам збудавання, складанай сімволікай тут выкарыстана бясспрэчна рэнесансная дэкарыроўка пілястрамі, арнаментамі. Але ў большай ступені прысутнасць рэнесанснай стылістыкі адлюстроўваюць самі вобразы: велічна-спакойныя фігуры нябожчыкаў, строга партрэтныя рысы іх твараў. Выразнай пластыкай вылучаюцца чатыры алегарычныя выявы — «Сіла», «Памяркоўнасць», «Справядлівасць», «Разважнасць», што сведчыць аб пошуках майстрам новага эстэтычнага ідэалу.
Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем). Аўтар медаля ў гонар прыезду Людовіка XII ў Тур (каля 1500).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11866980X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Michel Colombe // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00040766
- ↑ Michel Colombe // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4