Перайсці да зместу

Мішэль Сімон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Сімон
фр.: Michel Simon
Дата нараджэння 9 красавіка 1895(1895-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1975(1975-05-30)[1][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці François Simon[d]
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, фатограф, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0800302
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Мішэль Сімон (фр.: François Michel Simon; 9 красавіка 1895(1895-04-09)[1][2][…], Жэнева[3]30 мая 1975(1975-05-30)[1][4][…], Бры-сюр-Марн[d][3]) — швейцарскі і французскі акцёр тэатра і кіно, які працаваў і жыў пераважна ў Францыі. Майстар гратэску. Здымаўся ў найбольш значных фільмах французскага кінематографа 1930-х — 1940-х гадоў, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Жан Рэнуар, Марсель Карнэ, Жан Віго, Рэнэ Клер.

Змяніў мноства прафесій, служыў у войску, быў рознарабочым, баксёрам. З 1912 года — у тэатры. Упершыню з’явіўся на экране ў 1924 годзе. У 1929 пераехаў у Парыж, дзе выступаў на сцэне ў камедыі Марселя Ашара «Жан з Месяца». У пачатку 1930-х гадоў пазнаёміўся з Жанам Рэнуарам, які запрасіў яго зняцца ў двух сваіх фільмах «Сука» (1931) і «Будзю, выратаваны з вод» (1932). Агулам Мішэль Сімон зняўся больш чым у ста фільмах.

Сімон памёр ва ўзросце 80 гадоў ад лёгачнай эмбаліі і, паводле яго завяшчання, пахаваны на могілках камуны Гран-Лансі каля Жэневы, побач з яго бацькамі.

Сын — Франсуа Сімон, акцёр. Унучка — Мая Сімон, рэжысёр.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Michel Simon // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michel Simon // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в г пасведчанне аб смерці Праверана 8 красавіка 2023.
  4. а б Michel Simon // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevoisGenève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2