Мішэль Трамбле
| Мішэль Трамбле | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1942[1][2][…] (83 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт-песеннік, перакладчык, раманіст, аўтар, драматург |
| Гады творчасці | з 1958 |
| Мова твораў | французская |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Мішэль Трамбле (фр.: Michel Tremblay; нар. 25 чэрвеня 1942 года, Манрэаль) — канадскі драматург і празаік. Акрамя п’ес і раманаў, яго пяру таксама належаць лібрэта мюзіклаў, пераклады і адаптацыі амерыканскіх і іншых замежных аўтараў, сцэнарыі фільмаў і тэксты песень. Рыцар Нацыянальнага ордэна Квебека і афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры Францыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Піша на французскай мове, блізкай да жаргону простых людзей правінцыі Квебек. Уплыў драматургіі еўрапейскага народнага рэалістычнага тэатра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.
Зноскі
- ↑ Michel Tremblay // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michel Tremblay // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2007. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баршчэўскі Л. П. Трамбле́ Мішэль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
| Мішэль Трамбле на Вікісховішчы |