Міяцум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міяцу́м (арм.: Միացում — «уз'яднанне») — ідэя, заснаваная на вымозе армян Нагорнага Карабаха далучыць армянанаселеную Нагорна-Карабахскую аўтаномную вобласць да Арменіі[1].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду Расійскай Імперыі, а потым Закаўказскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка абвясціла тэрыторыю Нагорнага Карабаха часткай нядаўна ўтворанай дзяржавы. З'езд армян Карабаха адмовіўся прызнаваць уладу апошняй. Услед за саветызацыяй Азербайджана і Арменіі пытанне статусу Нагорнага Карабаха было перададзенае на рашэнне ў Каўбюро ЦК РКП(б). У выніку некалькіх пасяджэнняў Каўбюро ЦК РКП(бы) пераважна армянанаселены край быў улучаны ў склад Азербайджанскай ССР. Некалькіх гадоў статус рэгіёна не быў канчаткова вызначаны, пакуль у 1923 годзе з армянанаселенай часткі Нагорнага Карабаха не была ўтворана Аўтаномная вобласць Нагорнага Карабаха (АВНК) у складзе Азербайджанскай ССР. Надалей праз шэраг тэрытарыяльных ператварэнняў яна была свядома адлучана ад Армянскай ССР утварэннем Лачынскага калідора. У 1937 годзе ААНК была ператворана ў Нагорна-Карабахскую аўтаномную вобласць (НКАВ).

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Падчас існавання СССР пытанне пра перадачу Нагорнага Карабаха Арменіі час ад часу падымалася армянскім кіраўніцтвам, але не атрымвала падтрымкі ў цэнтры[2]. У 1960-я гады сацыяльна-эканамічная напружанасць у НКАВ двойчы перарастала ў масавыя хваляванні. Армянамі ў адрас кіраўніцтва Азербайджанскай ССР выказваліся вінавачанні ў эканамічнай дыскрымінацыі НКАВ, а таксама ў спробах змяніць дэмаграфічную структуру аўтаномнай вобласці[3].

Пачатая М. С. Гарбачовым палітыка дэмакратызацыі савецкага грамадскага жыцця падала армянам НКАВ магчымасць больш адкрыта казаць пра свае вымогі. Кіраўніцтва АзССР вінавацілі ў захаванні эканамічнай адсталасці рэгіёна, грэбаванні развіццём праў, культуры і ідэнтычнасці армянскай меншасці ў Азербайджане, стварэнні штучных перашкод для культурных сувязей паміж Нагорным Карабахам і Арменіяй[4][5][6][7].

Армянскія пагромы ў Сумгаіце і Баку таксама ўзмацнілі імкненне армян да ўз'яднання.

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыі Арменіі і НКР
  • Напачатку кастрычніка 1987 года на мітынгах у Ерэване, прысвечаных экалагічным праблемам, прагучалі вымогі перадачы НКАВ Армянскай ССР, якія паўтараліся ў шматлікіх зваротах, што скіроўваліся ў адрас савецкага кіраўніцтва.
  • 1 снежня — дэлегацыя карабахскіх армян перадала подпісы, лісты і вымогі, сабраныя ў Арменіі і Нагорным Карабаху, у прыёмную ЦК КПСС у Маскве.
  • Студзень — люты 1988 года — дэлегацыі карабахскіх армян у Маскву з мэтай пераканаць цэнтральны ўрад перадаць НКАВ у склад Арменіі.
  • 20 лютага 1988 года — пазачарговая сесія Савета народных дэпутатаў Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) прыняла рашэнне «Пра заступніцтва перад Вярхоўнымі Саветамі Азербайджанскай ССР і Армянскай ССР пра перадачу НКАВ са складу Азербайджанскай ССР у склад Армянскай ССР».
  • 17 сакавіка — пленум абкама партыі прыняў рашэнне, у якім гаварылася: «Выяўляючы спадзевы армянскага насельніцтва аўтаномнай вобласці, волю пераважнай большасці камуністаў Нагорнага Карабаха, прасіць Палітбюро ЦК КПСС разгледзець і дадатна вырашыць пытанне далучэння Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці да Армянскай ССР, выправіўшы тым самым дапушчаную напачатку 1920-х гадоў гістарычную памылку пры вызначэнні тэрытарыяльнай прыналежнасці Нагорнага Карабаха».
  • У 1989 годзе пад кіраўніцтвам Роберта Качарана была заснавана грамадска-палітычная арганізацыя «Міяцум», якая ставіла мэтай далучэнне НКАВ да Арменіі[8].
  • 1988—1991 гады — у выніку этнічных сутыкненняў уцекачамі з Арменіі ў Азербайджан сталі каля 185 000 азербайджанцаў, у зваротным кірунку беглі больш 300 000 армян[9].
  • 10 снежня 1991 года ў НКР прайшоў рэферэндум па пытанні пра незалежнасць Нагорнага Карабаха. Паводле яго вынікаў 99,89 % ад ліку людзей, якія прынялі ўдзел у галасаванні, выказаліся за незалежнасць НКР. Азербайджанская меншасць НКАВ байкатавала рэферэндум.
  • 1991—1994 гады — Карабахская вайна. Вынікам вайны стала фактычная незалежнасць карабахскіх армян ад Азербайджана. Пасля абвешчанага перамір'я ў 1994 годзе на тэрыторыі Азербайджана аказаліся сотні тысяч уцекачоў (азербайджанцаў, курдаў і месхетынскіх туркаў), якія пакінулі кантраляваныя армянскімі сіламі тэрыторыі (Нагорны Карабах і 7 прылеглых раёнаў)[10].

Зноскі

  1. МЭКМ: НАГОРНО-КАРАБАХСКИЙ КОНФЛИКТ
  2. Vladislav Martinovich Zubok A failed empire: the Soviet Union in the Cold War from Stalin to Gorbachev — UNC Press, 2007. — С. 58. — 467 с. — ISBN 0807830984, 9780807830987.
  3. Сванте Корнелл
  4. Старовойтова Галина. Национальное самоопределение: подходы и изучение случаев
  5. Archie Brown «The Gorbachev factor» стр 262(406)Изд-во Oxford University Press, 1997 г. ISBN 0-19-288052-7, 9780192880529

    The Armenians in Nagorno-Karabakh had good reason for their discontent. The region was economically impoverished and exploited by the authorities in Baku, while Armenian culture was suppressed. Despite its closeness to the border with Armenia, the people of Nagorno-Karabakh could not receive television broadcasts from Yerevan and the teaching of Armenian history was suppressed in the schools

  6. Встречи после митингов. «Известия», 24 марта 1988 г.
  7. Алексей Зверев. Этнические конфликты на Кавказе, 1988—1994 г.
  8. REGNUM: Президент Армении принимает поздравления по случаю своего дня рождения
  9. http://www.internal-displacement.org/8025708F004CE90B/%28httpEnvelopes%29/F1B6A39173D521DFC12577ED003A7636?OpenDocument Displacement as a result of conflict, human rights violations and generalized violence

    The first phase of displacement occurred between 1988 and early 1991 predominantly across the Azerbaijan-Armenia border. Ethnic tensions led over 300,000 ethnic Armenians to flee from Azerbaijan to Armenia and some 185,000 ethnic Azerbaijanis to flee from Armenia to Azerbaijan (UN CHR, 25 January 1999). The displaced first started to flee Armenia and Nagorno-Karabakh in September-October 1988 following scattered sporadic interethnic clashes (RFE/RL, 10 February 2006).

  10. Azerbaijan: After some 20 years, IDPs still face barriers to self-reliance

    Azerbaijan Up to 593,000
    592,860 (December 2010)
    Includes only those displaced from Nagorno Karabakh and the 7 occupied territories.