Мёрскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міёрскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Мёрскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мёры
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,8 %, руская 17,11 %
Размаўляюць дома: беларуская 63,93 %, руская 32,81 %[1]
Насельніцтва (2009)
24 364 чал,[1] (14-е месца)
Шчыльнасць 13,64 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,01 %,
рускія — 3,98 %,
палякі — 1,69 %,
іншыя — 1,32 %[1]
Плошча 1 786,64[2] км²
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 Воўчая гара 209 м
Мёрскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мёрскі раён на Вікісховішчы

Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна. Плошча 1787 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны — плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3-5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт 211 м, Воўчая Гара, размешчана непадалёку ад вёскі Пераброддзе.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Заходняй Дзвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэнні сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40-50 да 60-90 м.

У сельгасугоддзяхдзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9 %, дзярнова-падзолістыя глебы — 34, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2, тарфяна-балотныя — 5,3, поймавыя — 1,5 %. Па механічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацце раёна — торф.

Па тэрыторыі Мёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 з якіх маюць прамысловае значэнне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка. Капыльшчынскае вадасховішча.

Помнікі прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва:

1998 — 33,3 тыс.
2007 — 27,2 тыс.
2009 — 24 364 чал.

Населеных пунктаў 470, у тым ліку два гарады — Мёры і Дзісна.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі, Туркоўскі, Узмёнскі, Язненскі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзвінск — Шаркаўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсць паромная пераправа праз Дзвіну ў Дзісне. Праведзены нафтаправод «Дружба».

Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]