М’янма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Саюз М'янма
Myanmar long form.svg
Flag of Myanmar.svg Герб М'янмы
Сцяг М'янмы Герб М'янмы
Location Burma (Myanmar) ASEAN.svg
Дзяржаўны гімн М'янмы
Дата незалежнасці 4 студзеня 1948 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Бірманская
Сталіца Найп'іда
Найбуйнейшыя гарады Янгон, Мандалай, Найп'іда
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Дзяржаўны саветнік
Тэйн Сейн
Аўн Сан Су Чжы
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
40-я ў свеце
676.578 км²
3,06
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2014)
Шчыльнасць

60.280.000 чал. (24-я)
51.486.253[1] чал.
73,9 чал./км²  (119-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$88,751 млрд
$1,393
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$54,416 млрд
$854
ІРЧП (2014) 0,536[2] (нізкі) (148-ы)
Этнахаронім Бірманцы
Валюта М'янманскі к'ят (K, MMK)
Інтэрнэт-дамен .mm
Код ISO MM
Тэлефонны код +95
Часавыя паясы +6:30

М'янма (бірм.: Myanmar long form.svg), да 1989 Бірма — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, найбуйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага ўсходу яе барагі абмываюцца водамі Бенгальскага заліва і Андаманскага мора, даўжыня берагавой лініі 1930 км. Плошча краіны 678 км². Самая буйнай рака краіны — рака Іравадзі.

Насельніцтва 49 млн чалавек (2007, ацэнка), бірманцы складаюць 68 %. Большасць вернікаў — будысты.

Сталіца — Найп'іда, да 2005 — Янгон (Рангун).

З 1997 М'янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М'янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў АСЕАН, саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з ЗША, Канадай і ЕС замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае горны рэльеф. У цэнтральнай частцы — падоўжанае паніжэнне з ракой Іравадзі, якое ў восевай частцы занята раўнінай, на поўдні — нізіннай дэльтай. На захадзе сістэма сярэдневысокіх, глыбока парэзаных складкавых гор; галоўныя хрыбты Пакхайн (на поўначы) і Ракхайн (на поўдні). На крайный поўначы горы да 5881 м (г. Кхакабаразі). На ўсходзе Шанскае нагор'е з чаргаваннем горных хрыбтоў (вышыня каля 1500 м) і катлавін. М'янме належаць у Бенгальскім заліве астравы Манаун, Рамры, Прэпарыс, Кока. Уздоўж ўсходняга берага Андаманскага мора месціцца архіпелаг М'ёй, які налічвае больш за 800 астравоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Чалавек на тэрыторыі сучаснай М'янмы вядомы з ніжняга палеаліту (аньяцкая культура). У эпоху неаліту, на мяжы III-га і II-га тыс. да н.э., у ўрадлівых рачных далінах і на ўзбярэжжы рассяліліся, мон-кхмерскія плямёны, якія прыйшлі з поўначы, адціснулі на поўдзень карэннае насельніцтва. Яны займаліся матыжным земляробствам, вырабляючы рыс на абрашаных землях, або рыбалоўствам; у гэты час з'яўляецца ганчарны круг і бронзавыя прылады.

Перыяд гарадоў-дзяржаў[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд імператарскай Бірмы[правіць | правіць зыходнік]

3 IX ст. туг пасяліліся плямёны бірманцаў (м’янма). Яны стварылі дзяржаву Паган, якая дасягнула росквіту ў XIXIII стст. У канцы XIII ст. Паган разгромлены манголамі і распаўся. У сярэдзіне XVIII ст. адбылося аб’яднанне краіны пад уладай дынастыі Канбаўн.

Дынастыя Таўнгу і перыяд каланіялізма[правіць | правіць зыходнік]

Брытанская Бірма (1824—1948)[правіць | правіць зыходнік]

У выніку англа-бірманскіх войнаў (1824—26, 1852—53, 1885) М'янма заваявана Вялікабрытаніяй. У 1886—1937 гг. — у складэе Брытанскай Індыі, з 1937 г. — асобная калонія Бірма.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Крытычная сітуацыя склалася ў Бірме падчас Другой сусветнай вайны. У кастрычніку 1939 г. па ініцыятыве Дабама Асіаён і Партыі беднякоў быў утвораны «Блок свабоды», які выступіў з патрабаваннем прадастаўлення незалежнасці, у абмен абяцаючы англічанам падтрымку іх ваенных намаганняў. Улады калоніі адказалі адмовай і ў маі 1940 г. ўвялі ў дзеянне Закон аб абароне Бірмы, узяўшы пад варту Ба Мо і інш. патрыётаў. Пазбегнуўшы арышту Аун Сан збег у Кітай, каб усталяваць сувязі з Маа Цзэдун, але раней у кантакт з ім ўвайшлі прадстаўнікі японскіх уладаў. Яны прапанавалі бірманскім нацыяналістам падтрымку ў іх барацьбе за незалежнасць. Прыняўшы прапанову аб супрацоўніцтве, Аун Сан з групай «30 таварышаў» (У Не Він, Бо Ле Я, Бо Хму Аун і інш.) у жніўні 1941 г. адправіўся на в. Хайнань, дзе прыступіў да фарміравання будучай Арміі незалежнай Бірмы. Супраць супрацоўніцтва з Японіяй выступіла толькі Камуністычная партыя Бірмы (КПБ), якая ўзнікла ў 1939 г. ўнутры Добама Асіаён, але гэтую пазіцыю падзялялі далёка не ўсе сябры партыі, так як з Аун Санам у Японію з'ехалі і многія камуністы.

Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар 9 снежня 1941 г. Японія абвясціла вайну ЗША і Вялікабрытаніі. Ужо 15 снежня японцы захапілі мыс Викторыя і пачалі бамбёжкі Рангуна, з якога пацягнуліся калоны бежанцаў. З паўмільёна жыхароў, якія жылі ў Рангуне, да вясны 1942 г. у ім засталося каля ста тысяч, у асноўным бірманцы. У чаканні японскага наступлення 26 снежня 1941 г. у Бангкоку Аун Сан абвясціў аб стварэнні Арміі незалежнасці Бірмы), якая ў хуткім часе вырасла з 200 чал. да 50 тыс. Разумеючы, што становішча крытычнае, прэм'ер-міністр Бірмы У Маун Са звярнуўся да Лондана з просьбай прадаставіць Бірме статус дамініёна. Аднак яго спробы пераканаць брытанскі ўрад ні да чаго не прывялі. Уступіўшы ў канцы 1941 у сакрэтныя кантакты з японцамі, У Маун Са быў арыштаваны і астатнюю частку вайны правёў у лагеры для інтэрнаваных ва Угандзе.

У 1942—45 акупіравана японскімі войскамі, барацьбу супраць якіх узначаліла створаная ў 1944 г. Антыфашысцкая ліга народнай свабоды (АЛНС) на чале з Аун Санам. У маі 1945 г. вызвалена ў выніку ўзброеннага паўстання на чале з АЛНС пры падтрымцы брытанскіх войск.

Перыяд незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

На парламенцкіх выбарах 1947 г. перамагла АЛНС, яе лідэр У Ну стаў прэм’ер-міністрам краіны.

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Дэмакратычныя рэформы[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Burmese Ramayana dance.jpg

Каля 75 % складаюць м'янма (бірманцы), народ тыбета-бірманскай моўнай групы, да якой у М'янме належаць карэны (больш за 3,5 млн.чалавек), чыны (каля 0,9 млн.чалавек), качыны (каля 0,7 млн чалавек), кая (каля 150 тыс.чалавек); да тайскай моўнай групы адносяцца шаны (больш за 3 млн чалавек), да аўстраазіяцкай сям'і — моны (каля 0,7 млн.чалавек) і мокен. На поўдні і ў буйных гарадах — каля 0,5 млн выхадцаш з Індыі і Бангладэш, 0,4 млн.кітайцаў. Сярод вернікаў пераважаюць будысты (каля 90 %); мусульман 4 %, хрысціян і індуістаў — па 1,5 %. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,65 %. Сярэдняя шчыльнасць каля 71 чал./км². Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў даліне дэльты Іравадзі, дзе шчыльнасць дасягае 1000 чал./км². Павышаная шчыльнасць на марскім узбярэжжы, рэдкая — у горных і лясных раёнах (1-5 чал./км²). У гарадах 26 % насельніцтва. Найбуйнейшыя гарады: Янгон, Мандалай, Басейн, Малам'яйн, М'ей. У сельскай гаспадарцы занята 67 % працаздольнага насельніцтва, у прамысловасці — 10 %.

Беларуска-м'янмарскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. У ліпені 2000 г. Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў М'янмы Він Аунг.

У ліпені 2010 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейніка ў М'янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў М'янмы Маунг М'інт.

26 верасня 2011 г Пасол В. Я. Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма. У верасні 2011 г. у г. Нью-Ёрку ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М'янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М'янме.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Рэспублікай Саюз М'янма. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 4 лістапада 2004 г. на сустрэчы з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам. Прэзідэнт таксама заявіў аб гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва з М'янмай у ваенна-тэхнічнай сферы, падрыхтоўцы кадраў.[3]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The 2014 Myanmar Population and Housing Census. Highlights of the Main Results. Census Report Volume 2 – A (англ.) 
  2. UNDP: Human Development Report 2015 – Work for Human Development (англ.) 
  3. Сустрэча з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам [1]//.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]