М. Арол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
М. Арол
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1890
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1917
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік

М. Арол (сапр. Сцяпан Пяцельскі; каля 1890, в. Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1917(18)?) — беларускі пісьменнік, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля ў мястэчку Гарадок на Беласточчыне ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння царкоўна-настаўніцкай школы ў Ялоўцы (1909) вучыў дзяцей у Ялоўцы, Гарадку, пазней у Струзе (цяпер Мастоўскі раён, 1910-12) і Парэччы на Гарадзеншчыне. У 1913-14 г. жыў на Ковеншчыне. На пачатку першай сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. Прымаў удзел у баявых дзеяннях. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Апошнюю вестку да сям'і выслаў 25 верасня 1917 з Украіны, дзе стацыянавала яго 16 артылерыйская брыгада. Там жа памёр ад эпідэміі тыфу ў канцы 1917 або ў 1918 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З першым вершам выступіў у друку ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). Паэтычныя і публіцыстычныя творы пісьменнік публікаваў у "Беларускім календары «Нашай нівы», часопісе «Лучынка» і іншых беларускіх выданнях. Падрыхтаваў кніжку паэзіі «Лірнік» і ў 1913 паслаў у Віленскае выдавецкае таварыства, але выхаду яе перашкодзіла першая сусветная вайна. Асобныя творы змешчаны ў кнігах «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» (Вільня, 1927), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), у «Беларускім календары» (Беласток, 1979).

Вершы М. Арла адлюстроўваюць шырокі дыяпазон пытанняў тагачаснай эпохі. Сярод іх праблемы сацыяльнай рэчаіснасці і вобраз паняволенага роднага краю займаюць цэнтральнае месца. Вершам гэтага цыклу характэрны ня толькі высокі грамадскі пафас, публіцыстычная накіраванасць, але і непахісная вера ў лепшую будучыню, у перамогу праўды над сіламі зла і цемры («У дарозе», «Досвіта», «Сычам і совам» і інш.). Моцным акордам веры ў творчую здольнасць чалавека загучаў верш «Сяўцом». Ужо ў ранніх творах М. Арла праявілася схільнасць да філасафічнасці, да шырокай абагульненасці малюнка і ўзбуйнення мастацкага вобразу. Рэальны план у яго вершах нярэдка пераплятаецца з абагульнена сімвалічным («Смерць і жыццё», «Надзея», «Агляд жыцця», «Ахвяра», «Арфа»). Ёсць у М. Арла шэраг вершаў, у якіх ён карыстаецца фальклорнай паэтыкай, творча пераасэнсоўваючы народна-песенныя традыцыі Беласточчыны («Доля і жабрак», «Ноч», «Песня» і інш.).

Важнае месца ў пісьменніцкай спадчыне М. Арла займаюць празаічныя творы — апавяданні і пераклады. На беларускую мову перакладаў, у прыватнасці, творы В. Бялінскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Туронак Ю. М. Арол — нашаніўскі пясняр Беласточчыны // Ніва. 1978. 5 верасня.