Мікалай Аляксандравіч Гугнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. А. Гугнін)
Мікалай Аляксандравіч Гугнін
Дата нараджэння 28 лістапада 1946(1946-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2022(2022-10-23) (75 гадоў)
Род дзейнасці мастацтвазнавец, педагог, графік
Месца працы
Жанр акварэль і экслібрыс
Вучоба
Мастацкі кірунак Віцебская школа акварэлі
Уплыў Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен
Член у

Мікалай Аляксандравіч Гугні́н (нар. 28 лістапада 1946, г. Ноўгарад, РСФСР — 23 кастрычніка 2022, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.

З 1971 года працаваў у Віцебскім педагагічным інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы ў галіне тэорыі і гісторыі мастацтва, акварэлі, экслібрысе.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.

Асноўныя работы: мастацтвазнаўчыя артыкулы «Апошні год дзейнасці Віцебскага мастацка-практычнага інстытута (19221923)», «3 гісторыі Віцебскай мастацкай школы», нарысы аб мастаках Віцебшчыны, па праблемах беларускай кніжнай графікі[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992).

Працы ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш., акварэлі «Віцебск», «Лета», «Пейзаж», «Слабада», «Поўдзень», «Восеньскі матыў»[1]. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993)[2].

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].

Зноскі

  1. а б в Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. М. Л. Цыбульскі. Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]