Міхась Калачынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Калачынскі)
Міхась Калачынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1917(1917-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1990(1990-08-10) (73 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Міхась (Міхаіл Іванавіч) Калачынскі (12 студзеня 1917, г.п. Крупкі Мінскай вобласці — 10 жніўня 1990) — беларускі паэт, дзеяч культуры. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку Бобр старшым піянерважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газеце «Камуністычны шлях». Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску (1936), у 1937—1938 гадах быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва».

У 1938—1953 гадах у Савецкай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), у Вялікую Айчынную вайну — армейскі журналіст на Закаўказскім, Стэпавым, 2-м і 3-м Украінскіх франтах. У пасляваенныя гады працаваў спецкарэспандэнтам акруговай ваеннай газеты «Защитник Родины» (Адэса, 1945—1947), літаратурным сакратаром газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» (Мінск, 1947—1953). Пасля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 года — адказны сакратар, а з 1958 — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1960—1978 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР у 1971 годзе ўдзельнічаў у рабоце XXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Мінску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 і ў 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

Перакладаў творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, балгарскіх і мангольскіх паэтаў.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
  • Калачынскі Міхась (Міхаіл Іванавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 355. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]