Мацвей Кузьміч Любаўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. К. Любаўскі)
Jump to navigation Jump to search
Мацвей Кузьміч Любаўскі
Матвей Кузьмич Любавский
Lubavskiy.JPG
Дата нараджэння 1 (13) жніўня 1860
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1936(1936-11-22)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Навуковы кіраўнік Васіль Восіпавіч Ключэўскі
Вядомыя вучні Sergei Bakhrushin[d], Q4142577? і Аляксандр Антонавіч Савіч
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах

Мацвей Кузьміч Любаўскі — рускі гісторык, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік АН СССР. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, гісторыі заходніх славян, гістарычнай геаграфіі Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мацвей Кузьміч Любаўскі нарадзіўся 1(14) жніўня ў вёсцы Вялікія Можары Сапажкоўскага павета, Разанскай губерні ў сям'і дзячка.

Першапачатковую адукацыю ён атрымаў ад свайго дзеда, які навучаў унука царкоўнай азбуцы і чытанню. Дзядзька Мацвея, святар вёскі Меншыя Можары, вучыў яго арыфметыцы і граматыцы. У 1870 годзе Любаўскі паступае ў Сапажкоўскае духоўнае вучылішча, а ў 1874 годзе працягвае навучанне ў Разанскай духоўнай семінарыі. Пасля выдатнага яе заканчэння Любаўскі едзе ў Маскву.

Спрыт і працавітасць дапамаглі яму ўладкавацца на новым месцы і ў 1878 годзе паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. На юнака тады мелі ўплыў выкладчык рускай гісторыі Папоў, дацэнт кафедры рускай гісторыі Ключэўскі і выкладчык ўсеагульнай гісторыі Гер'е. У 1882 годзе пад кіраўніцтвам Ніла Папова Любаўскі стварае працу «Дворяне и дети боярские в Московском государстве», за якую атрымлівае званне кандыдата, залаты медаль і прэмію імя Ісакава.

Вераснем 1886 года Мацвей Любаўскі ўладкоўваецца настаўнікам гісторыі ў прыватную гімназію. З 1887 года дае ўрокі геаграфіі ў 2-й жаночай гімназіі і Марыінскім вучылішчы. У 1892 годзе ён надрукаваў дысертацыю «Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута». Гэтая фундаментальная праца па Вялікім Княстве Літоўскім была прысвечана памяці Н. Папова.

31 траўня 1894 года Любаўскі атрымаў званне магістра і месца ў Маскоўскім універсітэце, дзе працаваў да 1930 года.

28 траўня 1901 года за працу «Литовско-русский сейм» Любаўскаму наданае званне доктара рускай гісторыі. А ў 1902 ён стаў пераемнікам Ключэўскага на кафедры.

У 1908 годзе Любаўскі абраны дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта. На той час прыпаў новы рэвалюцыйны ўздым, і міністр народнай асветы Касо забараніў любыя студэнцкія зборы, акрамя навуковых. Мацвей Кузьміч, які прыхільна ставіўся да «партыі 17 кастрычніка», спрабаваў спыніць выкладчыкаў, што ішлі ў адстаўку ў знак пратэсту, бараніў студэнтаў. Мерапрыемствы, скіраваныя на захаванне ладу ва ўніверсітэце, узнялі аўтарытэт вучонага. У 1911—1917 гадах ён двойчы быў абраны на рэктара.

З прац Любаўскага ў гэты час трэба адзначыць «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910), што стаў адным з падмуркаў далейшых даследванняў на гэтую тэму і быў прызнаны важкім унёскам у гістарычную навуку сучаснымі яму і пазнейшымі гісторыкамі, у прыватнасці Пашутам; і «Историю западных славян» (1917).

Любаўскі адмоўна ставіўся да бальшавіцкай рэвалюцыі, але і ў гэты цяжкі час працягваў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце, клапаціўся пра вывучэнне і захаванне архіўных матэрыялаў. За дасягненні ў архіўнай справе і свае ранейшыя даследванні Любаўскі ў 1929 годзе атрымаў званне Акадэміка Навук СССР.

У 1930 годзе Мацвей Любаўскі разам з іншымі вучонымі быў рэпрэсаваны па «справе акадэміка Платонава» і на 5 гадоў сасланы ва Уфу. Нават там Любаўскі працягваў сваю дзейнасць і вывучаў гісторыю Башкірыі. 22 кастрычніка 1936 года ён памёр.

У 1967 годзе гісторык быў рэабілітаваны і адноўлены ў званні Акадэміка.

Любавский Матвей Кузьмич.JPG

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 годзе ажаніўся з Наталляй Валярыянаўнай Зызыкінай, выпускніцай прыватнай гімназіі Вінаградскай, дзе Любаўскі настаўнічаў. З ёю нарадзіў 6 дзяцей.

Зноскі

  1. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Д. В. Карев. Академик М. К. Любавский: вехи судьбы и творчества // Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 17-41. — 397 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 978-985-08-1502-6.