Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Паруснікаў)
Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
Дата нараджэння 12 лістапада 1893(1893-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1968(1968-02-02) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Астрахань, Масква, Сталінград, Мінск, Яраслаўль
Архітэктурны стыль Неакласіцызм
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Па́ўлавіч Па́руснікаў (12 лістапада 1893, Масква — 2 лютага 1968, Масква) — рускі і беларускі савецкі архітэктар, правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1950), акадэмік АН БССР (1950; член-карэспандэнт з 1947). Педагог, прафесар (з 1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19131918 гадах навучаўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, затым да 1924 года ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў. Вучань С. В. Наакоўскага і І. В. Жалтоўскага.

З 1924 працаваў у архітэктурна-праектных арганізацыях Масквы. У 19341941 гадах адначасова выкладаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

У 19411944 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі архітэктуры СССР, у 19441948 — кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР. З 1948 года прафесар Маскоўскга архітэктурнага інстытута.

Распрацаваў праекты жылых і грамадскіх будынкаў для шмат якіх гарадоў СССР, асноўныя прынцыпы і прыёмы планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў новага тыпу.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў шэраг навуковых прац па тэорыі і гісторыі архітэктуры, у тым ліку: «Аб прынцыпах комплекснага серыйнага праектавання жылых дамоў» (Архітэктура СССР. 1953. № 12) і «Аб досведзе праектавання серыі тыпавых дамоў сярэдняй паверхавасці» (Архітэктура СССР. 1955. № 2).

Праекты і пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі электрастанцый у Нагінску Маскоўскай вобласці (1926) і Кіеве (1929)

Астрахань[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Астрахані (1930).

Масква[правіць | правіць зыходнік]

Яраслаўль[правіць | правіць зыходнік]

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]