Мар’ян Фальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Фальскі)
Мар’ян Фальскі
польск.: Marian Falski
Дата нараджэння 7 снежня 1881(1881-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1974(1974-10-08)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, педагог
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла М. Фальскага

Мар’ян Фа́льскі (польск.: Marian Falski; 7 снежня 1881, Нача, Ляхавіцкі раён — 1974, Варшава) — беларускі і польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мар’ян Фальскі скончыў Політэхнічны інстытут у Варшаве. У 1903-06 дзеяч Польскай партыі сацыялістычнай (ППС)  (руск.). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і С. Багушэўскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве. Падрыхтаваў да друку пераважную частку матэрыялаў: у канцы 1903 пераклаў на беларускую мову (пад псеўд. Янка Сваяк) «Янку-музыканта» Г. Сянкевіча, «Да свайго Бога» С. Жаромскага і апавяданне невядомага аўтара «Ведзьма»; таксама падрыхтаваў тэкст ананімнай адозвы «Царская гаспадарка», выкарыстаўшы для гэтага выдадзеныя ППС у Лондане беларускія агітацыйныя брашуры. У канцы 1904 разам з В. Іваноўскім удзельнічаў у напісанні першага «Беларускага лемантара» — буквара на беларускай мове. Адзін з заснавальнікаў Сацыялістычнай партыі Белай Русі (1904), ад імя якой на беларускай мове выдаваліся прапагандыскія адозвы. У 1907 быў зняволены ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1910 М. Фальскі выдаў польскамоўны лемантар «Навука чытання і пісання», які пазней шмат разоў удасканальваўся. У 1919-39 працаваў у Міністэрстве рэлігійных канфесій і народнай асветы Польшчы, пасля вайны — у Міністэрстве асветы. 3 1953 М. Фальскі ў Польскай акадэміі навук (ПАН), з 1954 прафесар, а з 1958 кіраўнік Лабараторыі структуры і арганізацыі асветы ПАН. Аўтар шматлікіх прац у галіне школьніцтва.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971.
  • Туронак Ю. Удзел М. Фальскага ў беларускім выдавецкім руху / пер. з польск. // Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2-е выд. Вільня. 2008.