Міхаіл Фёдаравіч Галкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Ф. Галкоўскі)
Міхаіл Фёдаравіч Галкоўскі
Дата нараджэння 20 мая 1942(1942-05-20) (81 год)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 2010(2010-11-23) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст оперы
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Міхаіл Фёдаравіч Галкоўскі (нар. 20 мая 1942 г., вёска Судзілы, Клімавіцкі раён) — беларускі артыст оперы (драматычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую кансерваторыю. Студэнтам чацвёртага курса спяваў у Дзяржаўным тэатры оперы i балета. У 1968 г. закончыў кансерваторыю. Шмат выступаў у операх беларускіх кампазітараў: Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С. Картэса), Раман («Сівая легенда» Д. Смольскага), а таксама савецкіх кампазітараў: Лёнька і Антонаў («У буру» Ц. Хрэннікава), Косця-радыст («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава) і інш. У класічным оперным рэпертуары спевака вылучаюцца партыі драматычнага і лірыка-драматычнага плана: Турыду («Сельскі гонар» П. Маскані), Радамес («Аіда» Д. Вердзі), Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) і інш. Выканаў партыю Андрэя ў тэлевізійным варыянце оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

Лаўрэат міжрэспубліканскага (1969) і Усесаюзнага (1973) конкурсаў вакалістаў. Удзельнік параду славутых тэнараў свету на 1-м міжнародным фестывалі опернага мастацтва, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Э. Каруза (1998).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галкоўскі Mixaiл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1997. — Т.4. — С. 466.
  • Галкоўскі Mixaiл Фёдаравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад рэдакцыяй Г. П. Пашкова. — Мінск, 2002. — Т.1. — С. 238.