Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі
| Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1969 |
| Род дзейнасці | літаратуразнавец |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Мікала́й Мікала́евіч Хмяльні́цкі (нар. 1969) — беларускі літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1992), аспірантуру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выкладае польскую літаратуру, даследуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалогію творчасці, праблемы нацыянальнага і ўніверсальнага ў польскім прыгожым пісьменстве.
З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славянскіх літаратураў ва ўніверсітэце Гранады (Іспанія).
Аўтар даследавання «Адам Плуг — пісьменнік беларускапольскага літаратурнага сумежжа» (1998), вучэбнага дапаможніка «Польская драматургія XX стагоддзя» (2008). Мае больш за 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Роднае слова, 2010-5, с. 29
- Польская драматургія XX стагоддзя : дапаможнiк для студэнтаў / М. М. Хмяльницкі. ― Мінск, 2008. (1Н//140804(039))
- Фальклор і літаратура: феномен беларуска-польска-ўкраінскага культурнага сумежжа / Т. В. Кабржыцкая, М. М. Хмяльніцкі, Э. Ю. Дзюкава. ― Мінск, 2011.