М@rt.кантакт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«М@rt.кантакт» — міжнародны маладзёжны тэатральны форум.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 2006 годзе. Праходзіць у Магілёве кожны сакавік. Арганізатары фестывалю — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Упраўленне культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскі абласны драматычны тэатр. У рамках форума адбываюцца паказ спектакляў, заяўленых у праграме, майстар-класы і круглыя сталы. Пераможцаў «М@rt.кантакта» вызначае як прафесійнае, так і грамадскае журы.

Першы форум (2006)[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у Магілёве 22-27 сакавіка 2006 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з пяці краін — Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны, якія паказалі 10 спектакляў.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў акцёр Аляксандр Ткачонак, пераможцамі сталі:

• Гран-пры фестывалю – спектакль «Я твая нявеста» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр)

• “Лепшы малады акцёр” – Міхаіл Калінічаў («Сапраўдны захад», Новы драматычны тэатр, Масква)

• “Лепшая маладая актрыса” – Алена Крайняя («Оскар і ружовая дама», Дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі "Свабодная прастора", Арол, Расія)

• "Лепшая праца рэжысёра" – Анатоль Праўдзін («Да пабачэння, Папялушка!», Тэатр-фестываль "Балтыйскі дом". Эксперыментальная сцэна пад кіраўніцтвам А. Праўдзіна)

• "За яркае ўвасабленне маладзёжнай тэматыкі" – спектакль «Крыша» режысёра Вольгі Скварцовай (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

• Спецыяльны дыплом журы – спектакль "Дванаццатая ноч" (Сучасны мастацкі тэатр)

• Прыз глядацкіх сімпатый – спектакль "Diskopigs" (Эксперыментальная сцэна Тэатра "Стара Прахоffфня", Варшава, Польшча)[1]

Другі форум (2007)[правіць | правіць зыходнік]

Трэці форум (2008)[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёрты форум (2009)[правіць | правіць зыходнік]

Пяты форум (2010)[правіць | правіць зыходнік]

Шосты форум (2011)[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у Магілёве 21-27 сакавіка 2011 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з васьмі краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі і Балгарыі, які паказалі 15 спектакляў.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках рашэння прафесійнага журы пераможцамі сталі:

• Гран-пры фестывалю – спектакль «Офіс» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)

• “Лепшы малады акцёр” – Алег Ягодзін, роля Хлестакова (спектакль «Рэвізор», Каляда-тэатр, Екацерынбург, Расія)

• “Лепшая маладая актрыса” – Марына Карцава, роля Наташы (спектакль «Наташына мара», Чалябінскі тэатр, Расія)

• "Лепшы аўтарскі спектакль" – спектакль «Тата заўсёды мае рацыю» (Тэатр “Крэда”, Сафія, Балгарыя)

• “Падзея форуму” – Вольга Скварцова

• Прыз глядацкіх сімпатый – спектакль «Тата заўсёды мае рацыю» (Тэатр “Крэда”, Сафія, Балгарыя)

Спецыяльныя дыпломы журы:

• “За лепшы акцёрскі дуэт” – Сяргей Друз'як і Кацярына Клепцына — ролі Андрэя і Аксаны (спектакль «Забойца» Тэатра.doc, Масква, Расія)

• “За лепшы пластычны спектакль” – спектакль “Пупі–Піпа–Пупі” (акцёрскі ансамбль “Дзягам”, Вільнюс, Літва) і балет “Мухі на сонцы” (тэатр сучаснай харэаграфіі “D.O.Z.SK.I.”, Мінск)

Сёмы форум (2012)[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у Магілёве 21-27 сакавіка 2012 года.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў акцёр Віктар Манаеў, пераможцамі сталі:

• Гран-пры фестывалю – спектакль «Тры сястры» (Невялікі драматычны тэатр, Санкт-Пецярбург)

• Прыз глядацкіх сімпатый – спектакль «Лафкадзіо» (Незалежны тэатральны праект, Масква)

• “Лепшыя маладыя акцёры” Одзіна Ланд Байран і Казімір Лiске (спектакль «Лафкадзіо»)

• “Лепшая маладая актрыса” – Марыя Сямёнава, роля Ірыны («Тры сястры»)

• “Лепшая мужчынская роля” – Канстанцін Шалестун, роля Вяршыніна («Тры сястры»)

Спецыяльныя дыпломы журы:

• “Лепшая жаночая роля другога плану” – Соф’я Райзман, роля Анечкі (спектакль «Разваліны» Цэнтра драматургіі і рэжысуры А. Казанцава і М. Рошчына, Масква).

• “За яркую візуалізацыю біблейскіх вобразаў” – спектакль «Сны Майсея» (тэатральнай групы «Містарын», Ерусалім).

• “За гарманічны сінтэз пластычнага і драматычнага” – пастаноўка «Спектакль № 7» (мінскі Карняг-тэатр)

Восьмы форум (2013)[правіць | правіць зыходнік]

Прайшоў у Магілёве 21-27 сакавіка 2013 года. У форуме прынялі ўдзел калектывы з васьмі краін — Беларусі, Арменіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, які паказалі 14 спектакляў.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках рашэння прафесійнага журы, якое ўзначальваў рэжысёр Валерый Анісенка, пераможцамі сталі: пераможцамі сталі:

• Гран-пры – спектакль «Гамлет» Магілёўскага абласнога тэатра лялек, рэжысёр Ігар Казакоў;

• Дыплом «Лепшая рэжысёрская праца» – Галіна Жданава, Дзяржаўны драматычны тэатр на Ліцейным, Санкт-Пецярбург;

• Дыплом «Лепшая маладая актрыса» – Кацярына Зорына, роля Гелены ў «Варшаўскай мелодыі» Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта», Санкт-Пецярбург;

• Дыплом «Лепшы малады акцёр» – Анатоль Бараннік, роля Холдэна ў пастаноўцы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі «Над прорвай у жыце»;

• Дыплом «За арыгінальнасць сцэнічнай мовы» – рэжысёр і актрыса Нарынэ Грыгаран, «Палёт над горадам», Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек ім. О. Туманяна;

Спецыяльныя дыпломы журы:

• Спецыяльны дыплом «За захаванне традыцый рэпертуарнага тэатра» – Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр ім. Т. Шаўчэнкі, спектакль «Наш гарадок»;

• Спецыяльны дыплом «За яркі дэбют» – Кацярына Ергулевіч, актрыса Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра за ролю Кацярыны I ў спектаклі «Шут Балакіраў, або Прыдворная камедыя»[2].

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.mogdt.ru/content/mrtkontakt-2006-pobediteli-nazvany «M@rt.контакт-2006». Победители названы.
  2. «Март-контакт» – галоўныя ўзнагароды http://budzma.org/news/mart-kontakt-halounyya-uznaharody.html