НКУС БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Народны камісарыят унутраных спраў Беларускай ССР
эмблема
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 17 снежня 1920
Дата скасавання 26 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства ўнутранных спраў БССР
Вышэйстаячае ведамства Савет Народных Камісараў БССР


Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў БССР (НКУС БССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел БССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманню грамадскага парадку. Меў непасрэдную датычнасць да разгортвання і ажыццяўлення ў БССР масавых рэпрэсій і забойстваў (напрыклад, расстрэлаў у Курапатах).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова быў утвораны ў снежні 1920 года згодна з Дапаўненнямі да Канстытуцыі ССРБ, якія былі прыняты II Усебеларускім з'ездам Саветаў. 25 студзеня 1921 года была зацверджана структура і штаты НКУС БССР. Цэнтральны апарат НКУС складаўся з аддзелаў (агульнага; упраўлення; інфармацыйна-інструктарскага; запісаў актаў грамадзянскага стану; прымусовых грамадскіх работ; каштарысна - фінансавага), Галоўнага ўпраўлення міліцыі і аддзела камунальнай гаспадаркі.

26 кастрычніка 1921 года ўводзіцца новая структура НКУС БССР. Замест існаваўшых аддзелаў ствараюцца пяць упраўленняў: арганізацыйна-адміністрацыйнае ўпраўленне; Галоўнае ўпраўленне міліцыі; упраўленне прымусовых работ; упраўленне камунальнай гаспадаркі; упраўленне справамі.

Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 13 снежня 1922 года ў веданне НКУС былі перададзеныя з распараджэння НКЮ (наркамат юстыцыі) месцы зняволення. У адпаведнасці з гэтым НКУС і НКЮ БССР прынялі пастанову «Аб рэарганізацыі кіравання месцамі зняволення». Перадаваемы ў веданне НКУС Цэнтральны выпраўленчы-працоўны аддзел (ЦВПА) НКЮ з яго органамі быў рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленне месцаў зняволення НКУС БССР, а Упраўленне прымусовых работ НКУС БССР было скасавана.

22 сакавіка 1924 года Упраўленне крымінальнага вышуку было ліквідавана, а функцыі яго перададзеныя Галоўміліцыі БССР. У сувязі з гэтым Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі БССР было перайменавана ва Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку БССР[1].

У маі 1927 года структура апарата НКУС БССР перабудоўваецца па функцыянальнай сістэме. Упраўленні перайменаваны ў інспекцыі, ствараецца сакратарыят і скасоўваецца калегія, упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку — у адміністрацыйнае ўпраўленне, начальнік якога з'яўляецца намеснікам наркама і начальнікам крымінальнага вышуку. У выніку пераўтварэнняў апарат НКУС БССР набыў новую структуру: сакратарыят, інспекцыі (па арганізацыйных пытаннях; месцаў зняволення; камунальнай гаспадаркі; дарожная; пажарная; рэспубліканскага інжынера)[2].

Згодна з пастановай ЦВК СССР і СНК СССР «Аб скасаванні народных камісарыятаў саюзных і аўтаномных рэспублік» ад 15 снежня 1930 года ён быў скасаваны.

У другі раз быў утвораны на базе рэарганізаванага АДПУ БССР (руск.: Объединенное Государственное Политическое Управление ОГПУ) 13 чэрвеня 1934 загадам НКУС № 001. Структура НКУС БССР уключыла ў сябе ўпраўленні (дзяржаўнай бяспекі; рабоча-сялянскай міліцыі; пагранічнай і ўнутранай аховы; пажарнай аховы; папраўча-працоўных лагераў)[2].

Наркамы ўнутраных спраў[правіць | правіць зыходнік]

Падзел[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Краткая историческая справка об истории создания уголовного розыска (руск.) . Сайт Упраўлення ўнутранных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
  2. 2,0 2,1 Владимир КЛИМЕНКОВ История образования уголовно-исполнительных инспекций органов внутренних дел (руск.) . Сайт газеты «Савецкая веска» Дрибинского района (29 жніўня 2016).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]