Набатная вежа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Moscow 05-2012 Kremlin 14.jpg

Набатная вежавежа сцяны Маскоўскага Крамля. Размешчана на схіле крамлёўскага пагорка насупраць храма Васіля Блажэннага. Назва паходзіць ад Спаскага набатнага званы, які калісьці вісеў на ёй і служыў для пажарнай сігналізацыі.

Вежа была пабудавана ў 1495 годзе. Асноўны чацьвярык завяршаецца машыкулямі з парапетам. Яго нутро складаецца з двух ярусаў: ніжняга з плоскім перакрыццем і шматлікімі памяшканнямі, з лесвіцамі і праёмамі, якія забяспечваюць выхад на сцены, і верхняга з самкнёным скляпеннем.

У 1680 годзе на вежы быў надбудаваны верхні арачны чацвярык і шацёр з назіральнай вышкай. Паўасьміна адкрыты ў паражніну шатра. Дэталі і аздабленне верхняга чацверыка і шатра нагадваюць завяршэнне Арсенальнай вежы.