Набедранік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Набедранік XIX ст.

Набе́дранік — частка богаслужэбнага аблачэння Праваслаўных ці Уніяцкіх святароў, шчыльны прамавугольны плат, які носіцца на доўгай стужцы каля сцягна. Права нашэння набедраніка даецца святарам у якасці ўзнагароды. Набедранік разглядаецца як сімвалічная выява духоўнай зброі — Слова Божага. З'явіўся ў Рускай Праваслаўнай Царкве каля XVI ст., магчыма, як змененая форма паліцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.