Набуюкі Абэ
Абэ Набуюкі 阿部信行 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
30 жніўня 1939 — 1 студзеня 1940 | |||
Манарх | Сёва | ||
Папярэднік | Хіранума Кіітыра | ||
Пераемнік | Ёнай Міцумаса | ||
| |||
21 ліпеня 1944 — 9 верасня 1945 | |||
Папярэднік | Каіса Куніякі | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, афіцэр | ||
Нараджэнне | 24 лістапада 1875 | ||
Смерць | 7 верасня 1953 (77 гадоў) | ||
Жонка | Абэ Міцука | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | Imperial Japanese Army[d] | ||
Званне | генерал | ||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Абэ Набуюкі (яп.: 阿部信行 , 24 лістапада 1875 — 7 верасня 1953) — генерал Імператарскай арміі Японіі, генерал-губернатар Карэі і 36-ы прэм’ер-міністр Японіі.
Юнацкасць і ваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Абэ нарадзіўся ў сям’і былога самурая ў горадзе Канадзава. Ён вучыўся ў вышэйшай школе Хібія, а затым — у вышэйшай школе № 4. У студэнцкія гады ён запісаўся добраахвотнікам у армію і ўдзельнічаў у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.
Пасля перамогі Абэ скончыў Ваенную акадэмію Імператарскай арміі, потым Вышэйшую ваенную акадэмію. Генерал Аракі Садаа вучыўся з ім у адным класе. З 1918 па 1921 гады Абэ быў камандуючым Трэцяга артылерыйскага палка. Полк быў пасланы ў Расію падчас грамадзянскай вайны, але не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях.
У 1933 годзе Абэ стаў генералам арміі і галоўнакамандуючым Тайванскай арміі. У 1936 ён быў перакладзены ў рэзерв.
Прэм’ер-міністр Японіі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля адстаўкі кабінета Хіранумы Кіітыра, чыноўнікі высунулі на вызваленую пасаду прэм’ера кандыдатуры Каноэ Фумімара і Хіроты Кокі, а ваенныя — генерала Угакі Кадзусігэ. Гэнро Саёндзі Кімоці не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў. Неўзабаве Угакі захварэў і быў шпіталяваны. Новым кандыдатам ад ваенных стаў Абэ, які быў кампраміснай фігурай, з прычыны таго, што ён не належаў ні да адной групоўкі ўнутры арміі.
На пасадзе прэм’ер-міністра Абэ абвясціў нейтралітэт Японіі ў Другой сусветнай вайне. Ён быў перакананым праціўнікам саюза Японіі з Трэцім рэйхам і фашысцкай Італіяй.
Паколькі Абэ не карыстаўся падтрымкай японскіх палітычных партый, у студзені 1940 года ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.
Пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
У 1942 годзе Абэ стаў членам Палаты Лордаў у японскім парламенце, а ў 1944 годзе змяніў Койса Куніякі на пасадзе генерал-губернатара Карэі. Пасля капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне Абэ перадаў паўнамоцтвы камандуючаму войскамі ЗША ў Карэі Джону Ходжу.
Пазней Абэ быў звольнены з дзяржаўнай службы і арыштаваны акупацыйнай адміністрацыяй ЗША. На судзе ён быў цалкам апраўданы і неўзабаве выпушчаны на свабоду.
Зноскі
Папярэднік: Арыта Натыра |
Міністр замежных спраў Японіі 1939 |
Пераемнік: Номура Кітысабура |
Папярэднік: Куніякі Каіса |
Генерал-губернатар Карэі 1944-1945 |
Пераемнік: Джон Ходж |