Набіста
Набіста | |
---|---|
![]() Рака Храброўка і возера Набіста | |
Каардынаты: 55°38′43,75″ пн. ш. 27°25′54,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 139,3[1][2] м |
Даўжыня | 4,8 км |
Шырыня | 1,11 км |
Плошча | 3,75 км² |
Аб'ём | 4,37 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,6 км |
Найбольшая глыбіня | 2,8 м |
Салёнасць | 0,15[3] ‰ |
Празрыстасць | больш за 1,5[3] м |
Плошча вадазбору | 152 км² |
Набі́ста, Дзедзінка — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на захад ад Мёраў, каля вёсак Маляўкі і Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Набісты складае 3,75 км². Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня возера 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 12,6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,37 млн м³, плошча вадазбору 152 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—5 м, парослыя хмызняком. На поўдні і паўднёвым захадзе схілы разараныя. Берагі возера нізкія, забалочаныя, месцамі — сплавінныя. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, месцамі — глеістае, на большых глыбінях — сапрапелістае. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Набіста злучанае пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы. У паўночнай частцы з возера выцякае рака Хараброўка (Вята)[2].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, вугор рачны, гусцяра, плотка, язь, акунь, мянтуз і іншыя рыбы. Сустракаюцца судак (у веснавы перыяд)[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)