Навабеліцкі раён (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Навабеліцкі раён, Гомель)
Перайсці да: рух, знайсці
Скульптурная кампазіцыя на ўездзе ў Навабеліцкі раён (з боку Цэнтральнага раёна)

Навабеліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі горада, на левым беразе ракі Сож, у паўднёваўсходняй частцы горада. У Навабеліцкім раёне пражывае 50,0 тыс. чалавек (2005), што складае каля 10 % насельніцтва Гомеля; плошча раёна больш 2 тыс. га. Галоўная вуліца раёна — вуліца Ілліча, выцягнутая з поўначы на поўдзень, пачынаецца адразу за аўтамабільным мастом цераз раку Сож і пераходзіць у Чарнігаўскую шашу. Другая па значнасці вуліца — Севастопальская, крыху разгружае цэнтральную частку вуліцы Ілліча ад грузавога транспарту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18961914 гг. у мястэчку Новая Беліца працавала Навабеліцкая лесапільная фабрыка. Вырабляла дошкі. У 19001913 гг. была паравая машына (80 к.с.). У 19081910 гг. працавалі 64 чалавекі.

У 18971908 гг. у мястэчку Новая Беліца працаваў Навабеліцкі спіртаачышчальны завод. Меў паравую машыну (8 к.с.). У 1905 г. выраблена 143,1 тыс. вёдзер 40-градуснай гарэлкі. У 1908 г. працавала 57 рабочых.

У 19111913 гг. у мястэчку Новая Беліца дзейнічаў Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод. Вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 г. працавала 90 чалавек.

Водныя абъекты[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён (паралельна вул. Зайцава) працякае ручэй Масцішча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]