Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай

Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай, які стаў традыцыйным з 2020 года, транслюецца незадоўга да паўночы 31 снежня і ўяўляе сабой штогадовае падвядзенне вынікаў і зварот да беларускага народа. Выступ выходзіць на YouTube, распаўсюджваецца незалежнымі СМІ і штогод збірае сотні тысяч праглядаў.
З 2023 года беларускія ўлады блакуюць доступ да YouTube перад пачаткам навагодняга звароту Ціханоўскай.
Феномен
[правіць | правіць зыходнік]Навагоднія звароты Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі сталі часткай унікальнай з’явы беларускай палітыкі, у межах якой абодва лідары звяртаюцца да аўдыторыі амаль адначасова. Выступы беларускіх палітыкаў адлюстроўваюць суперніцтва за фарміраванне калектыўнай свядомасці і каштоўнасных арыенціраў грамадства[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]| Все обращения в хронологической посследовательности | |
|---|---|
| Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай (2021) | |
| Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай (2022) | |
| Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай (2023) | |
| Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай (2024) | |
| Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай (2025) | |
2021 год
[правіць | правіць зыходнік]Зварот, запісаны на беларускай мове, выйшаў у эфір у 23:51 і трансляваўся на Белсаце і іншых YouTube-пляцоўках[2][3].
У сваёй прамове Ціханоўская зрабіла акцэнт на ідэі нацыянальнага аб’яднання, падрабязна асвятляючы ключавыя падзеі мінулага года, якія адыгралі важную ролю ў умацаванні салідарнасці сярод беларусаў[2]. У заканчэнні сваёй прамовы яна выказала пажаданне, каб усе беларусы маглі жыць разам у сваім агульным доме — вольнай Беларусі[4].
У шэрагу жылых двароў Мінска навагодні зварот Ціханоўскай трансляваўся ў прамым эфіры з дапамогай праектара, які выводзіў выяву на сцены дамоў[5].
За першы дзень зварот на афіцыйным YouTube-канале Ціханоўскай паглядзелі 263 тысячы чалавек[6].
2022 год
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе зварот быў запісаны ў атачэнні грамадскіх лідараў на дзвюх дзяржаўных мовах і выйшаў у 23:46 па мінскім часе[7][8].
Асаблівасцю звароту стала падкрэсліванне геапалітычнага выбару Беларусі. Ціханоўская абазначыла Беларусь як частку Еўропы, падкрэсліла еўрапейскую ідэнтычнасць краіны і адданасць еўрапейскім каштоўнасцям[1].
За першыя суткі навагодні зварот сумарна сабраў 711 тысяч праглядаў на чатырох ключавых YouTube-каналах. На асноўным канале Ціханоўскай яго паглядзелі 418 тысяч карыстальнікаў, пакінуўшы 31 тысячу лайкаў. Зварот таксама прыцягнуў 127 тысяч праглядаў на Белсаце, 123 тысячы — на канале «Краіна для жыцця» і 43 тысячы — на Радыё «Свабода». Таксама зварот трансляваўся ў навагодніх YouTube-шоу[6].
2023 год
[правіць | правіць зыходнік]Зварот 2023 года доўжыўся 12 хвілін і змяшчаў 653 словы[9][10]. Асноўная частка была запісана на беларускай мове, некалькі хвілін — на рускай[10].
Выступленне было прысвечана асноўным выклікам што стаяць перад Беларуссю, і перспектывам яе мірнага і незалежнага развіцця. У звароце Ціханоўская выказала падзяку грамадзянам за іх стойкасць і ўзаемадапамогу, падкрэсліла значнасць дыялогу паміж рознымі сацыяльнымі групамі і ўказала на рызыкі страты незалежнасці і ўцягвання краіны ў расійска-ўкраінскую вайну. Ціханоўская таксама адзначыла неабходнасць захавання Беларуссю адкрытасці свету, адмовы ад расійскай залежнасці і арыентацыі на паспяховы вопыт суседніх краін[10].
Палітычныя зняволеныя, якія адбываюць тэрмін у выпраўленчых установах адкрытага тыпу, уключалі зварот на тэлевізары праз смартфон[11].
За першыя 20 гадзін выступленне набрала 326 тысяч праглядаў: 135 тысяч на афіцыйным канале Ціханоўскай, 76 тысяч на «Краіне для жыцця», 72 тысячы на Еўрарадыё і 43 тысячы на Белсат[9].
Зварот выклікаў абмеркаванне ў сацыяльных сетках, дзе некаторыя карыстальнікі раскрытыкавалі Святлану Ціханоўскую за выкарыстанне ў якасці рэквізіту кубка коштам 22 еўра. Гэты эпізод выклікаў дыскусіі, а таксама стаў асновай для мемаў і жартаў у інтэрнэце[12][13].
2024 год
[правіць | правіць зыходнік]Зварот 2024 года быў запісаны на беларускай і рускай мовах і выйшаў у 23:50 па мінскім часе[14][15].
Выступленне было выканана ў фармаце размовы Святланы Ціханоўскай з членамі здымачнай групы[15][16]. У ім былі падведзены вынікі 2023 года. Ціханоўская адзначыла намаганні беларусаў па захаванні салідарнасці і імкненню да дэмакратычных зменаў, нягледзячы на палітычныя і сацыяльныя цяжкасці. У сваёй прамове яна падкрэсліла важнасць нацыянальнага адзінства, ініцыятыўнасці і адказнасці за будучыню краіны, а таксама нагадала, што змены магчымыя толькі пры актыўным удзеле саміх грамадзян. Завяршаючы выступленне, яна выказала надзею на ўмацаванне дэмакратыі і незалежнасці Беларусі ў новым годзе дзякуючы намаганням беларускага народа[15].
За 11 гадзін 8-хвіліннае відэа на асноўных пляцоўках сабрала 170 тысяч праглядаў і больш за тысячу каментарыяў. Зварот сабраў 73 тысячы праглядаў на YouTube-канале Ціханоўскай, 59 тысяч — на Еўрарадыё, 17 тысяч — на Белсаце, 13 тысяч — на Malanka Media і 7600 — на канале «Краіна для жыцця»[16].
2025 год
[правіць | правіць зыходнік]У 2025 годзе навагодні зварот пачаўся ў 23:48 па мінскім часе і быў цалкам выкананы на беларускай мове[17][18]. Трансляцыя ажыццяўлялася праз афіцыйны канал Ціханоўскай, тэлеканал Белсат і старонкі розных сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх ініцыятыў[18]. Пад анонсамі выступлення на незалежных пляцоўках адзначалася штучная накрутка дызлайкаў з выкарыстаннем бот-сетак[19].
Віншаванне мела форму двух сцэн: першая ўключала прамову Ціханоўскай, а другая прадстаўляла традыцыйнае святкаванне Новага года ў беларускай сям’і з рознымі палітычнымі поглядамі[18]. У гэтым годзе зварот быў прысвечаны важнасці захавання сямейных і нацыянальных каштоўнасцяў ва ўмовах палітычных і сацыяльных выпрабаванняў. Ціханоўская адзначыла, як падзел і цяжкасці, выкліканыя палітычнай сітуацыяй, уплываюць на беларускае грамадства, падкрэсліўшы неабходнасць захоўваць блізкасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне. Яна нагадала пра культурныя і побытавыя традыцыі, якія аб’ядноўваюць беларусаў, і заклікала падтрымліваць адзін аднаго, праяўляць цярпенне і павагу, каб пераадолець выклікі і захаваць пачуццё адзінства[20]. У звароце былі падкрэслены сямейныя каштоўнасці[1].
За першыя 18 гадзін навагодні зварот Святланы Ціханоўскай набраў 184 тысячы праглядаў. Асноўная частка аўдыторыі была засяроджана на афіцыйным канале Ціханоўскай, дзе відэа сабрала 130 тысяч праглядаў і 700 каментарыяў. Дадаткова відэа транслявалася на канале Еўрарадыё, дзе яно прыцягнула 54 тысячы праглядаў[21]. Да 3 студзеня навагодні зварот Святланы Ціханоўскай дасягнуў 573 тысяч праглядаў, бо гэтаму спрыяла выкарыстанне таргетаванай рэкламы. Па колькасці праглядаў ён перасягнуў зварот Аляксандра Лукашэнкі, які быў размешчаны на афіцыйных дзяржаўных YouTube-каналах[22].
Рэакцыя беларускага рэжыму
[правіць | правіць зыходнік]На межах 2023 і 2024 года, за 5 хвілін да пачатку навагодняга зварота Ціханоўскай, рэжымам Беларусі быў часова заблакаваны доступ да YouTube. Блакіроўка доўжылася каля 20 хвілін, і доступ да платформы ў гэты час можна было атрымаць толькі з дапамогай VPN[23][24]. Гэты інцыдэнт стаў першай зафіксаванай спробай абмежавання доступу да YouTube у краіне[25]. Акрамя таго, карыстальнікі мабільных аператараў А1 і МТС паведамілі пра складанасці з доступам да сэрвісу ў перыяд з 23:30 31 снежня да 00:10 1 студзеня. Многія беларусы звязалі часовую блакіроўку з трансляцыяй звароту Святланы Ціханоўскай[26].
У 2025 годзе рэжым таксама заблакаваў доступ да YouTube падчас трансляцыі выступу Ціханоўскай[18][27]. Блакіроўка пачалася ў 23:45, за 3 хвіліны да пачатку звароту[28]. У гэтым годзе праблема з доступам да сэрвісу таксама вырашалася з дапамогай VPN, што сведчыла аб кропкавай блакіроўцы рэсурсу[29]. Акрамя блакіроўкі YouTube у гэты час таксама быў недаступны Instagram[27].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Цыганкоў, Віталь. Зьмена рыторыкі і туманныя абяцаньні. Паўлюк Быкоўскі параўноўвае навагоднія выступы Лукашэнкі і Ціханоўскай . Радыё «Свабода» (1 студзеня 2025).
- ↑ а б Венкина, Екатерина. Тихановская и Лукашенко выступили с новогодними обращениями (руск.). Deutsche Welle (1 студзеня 2021). Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Сёння Святлана Ціханоўская ў 23.51 павіншуе беларусаў з Новым годам . Наша Ніва (31 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Як Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусаў з Новым годам . Еўрарадыё (31 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2022. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Салюты ў дварах, Жыве Беларусь і Ціханоўская з праектара. Як мінчукі адзначалі Новы год . Наша Ніва (1 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ а б Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўноўваем з мінулым годам прагляды тэлезваротаў і навагодніх шоу . Наша Ніва (2 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Ціханоўская запісала навагодні тэлезварот у атачэнні грамадскіх лідараў: «Наша перамога — гэта пытанне нашай рашучасці» . Наша Ніва (31 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2024. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Светлана Тихановская обратилась к беларусам в новогоднюю ночь (руск.). reform.news (31 снежня 2021). Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ а б Параўналі, колькі праглядаў сабралі ў ютубе звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі . Наша Ніва (1 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ а б в Рассказываем с помощью облака слов, о чем в новогодних обращениях говорили Тихановская, Лукашенко, Зеленский и Путин (руск.). BGmedia (2 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Шипучие витамины вместо шампанского и салаты, нарезанные лезвием. Как белорусы отмечают Новый год в заключении (руск.). Зеркало (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Твітар абмяркоўвае кубак Ціханоўскай з навагодняга звароту. Што здарылася? . Наша Ніва (4 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Не хуже, чем у Тихановской: подборка кружек, которые можно купить дороже 20€ (руск.). Еўрарадыё (6 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Вместо «Голубого огонька». Нашли пять белорусских праздничных шоу, которые можно включить в новогоднюю ночь (и бонус перед курантами) (руск.). Zerkalo.io (31 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ а б в Святлана Ціханоўская выступіла з навагоднім зваротам да беларусаў (руск.). Zerkalo.io (1 студзеня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ а б Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў . Наша Ніва (1 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Ціханоўская паабяцала незвычайны зварот на Новы год . Наша Ніва (31 снежня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ а б в г Навагодні зварот Ціханоўскай быў спалучаны з відэаролікам пра жыццё адной сям'і . Наша Ніва (31 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Год назад Ютуб у Беларусі заблакавалі за 5 хвілін да відэазвароту Ціханоўскай. Улічыце гэта і будзьце гатовыя ўключыць VPNы . Наша Ніва (31 снежня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Цветкова, Злата. Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і беларусак з надыходам 2025 года і прысвяціла зварот сям'і. Што казала лідарка дэмсілаў . Zerkalo.io (1 студзеня 2025). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі . Наша Ніва (1 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана? . Наша Ніва (3 студзеня 2025). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Хруст, Якуб. До новогоднего обращения Тихановской осталось мало времени. Обещают, что оно будет необычным (руск.). Белсат (31 снежня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ За пяць хвілін да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакавалі Ютуб . Наша Ніва (31 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Как в Беларуси блокировали YouTube и можно ли это сделать полностью (руск.). Крым.Реалии (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2024. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Во время речи Тихановской через некоторых провайдеров был недоступен Youtube (руск.). Reform.news (1 студзеня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ а б У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб . Наша Ніва (31 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Хруст, Якуб. В Беларуси во время обращения Тихановской снова блокировали Youtube (руск.). Белсат (31 снежня 2024). Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ Журавлёв, Мстислав. Во время новогоднего обращения Тихановской в Беларуси, судя по всему, блокировали YouTube (руск.). Zerkalo.io (1 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2025. Праверана 4 студзеня 2025.